ТРАПАЦЬ незак. Мянташыць, вастрыць мянташкай касу. Мне яшчэ дзве касы трапаць. Дрысвяты Брасл.
ТРАПАЧКА ж., асудж. Балбатлівая жанчына. Трапачка табе нагаворыць бочку арыштантаў. Мнюхі Міёр. Не слухай ты гэту трапачку. Задоры Шум.
ТРАПАЧКА ж. Мянташка, наждачная лапатка, якой востраць косы. Трапачка ляжыць на прыпечку. Чарневічы Глыб. Раней трапачкай касу вастрылі. Лужкі Шарк.
ТРАПІНА ж. Сцежка паміж градамі. Трапіна ўжо зарасла, палоць трэба. Шарагі Міёр.
ТРАПІЦЬ незак. Высочваць звера. Я ў той дзень доўга трапіў, але вярнуўся ні з чым. Дразды Беш.
ТРАПКОЎКА ж. Пакрывала, пашытае з ласкутоў. Пасцялі трапкоўку пад бок. Коравічы Чаш.
ТРАПЯТУХА ж., экспр. Старанная гаспадыня. Кума мая такая трапятуха, усё хочыць зрабіць як найлепш. Валосава Тал.
ТРАПЯШКАЦЬ незак. Махаць. Як выйдзеш на дарогу, трапяшкай рукамі, можа хто і астановіцца. Галубава В.-Дзв.
ТРАСІЛКА, ТРАСУЧКА ж. Бульбакапалка. Цяперака трасілкі не даб'ешся, бо ўсе капаюць. Мікіціха Шум. Трасучкай выкапалі ўсю картошку. Антонаўка Арш.
ТРАСКА ж., зб. Дранка. Даўней хату крылі траской. Галубчыкі Глыб.
ТРАСКАНЯ ж. Журба, смутак. Толькі трасканя на сэрцы засталася. Празарокі Глыб.
ТРАСОТНІК м. Месца на двары, дзе сякуць дровы. На трасотніку тапор кінуў. Вялікае Сяло Сен.
ТРАСУН м. Заяц. Трасуноў многа ў нашым лесе. Язна Міёр.
ТРАСУХА ж. Ліхаманка. У дачкі трасуха, цемпература высокая. Алексінічы Сен.
ТРАСУХА ж. Топкае балота, дрыгва. На трасуху не хадзі – зацягне. Завер'е Брасл. Параўн. топішча.
ТРАСУЧКА гл. ТРАСІЛКА
ТРАСЯНЕЦ м., ТРУШАНКА ж., зб. Трасянка, корм скату, прыгатаваны з сумесі саломы і сена. Карову кармілі трасянцом. Дзеркаўшчына Глыб. Нада прынесці трушанкі карове. Беліца Сен. Трушанкі дала, пасля дам паранкі. Камень Леп.
ТРАСЯНКА ж. Халадзец, квашаніна. Ну і смашная ў бабулі трасянка! Галбея Паст.
ТРАХАЛА ж., груб. Неразумная, бесталковая жанчына ці дзяўчына. Суседка мая трахала такая, нічога па-людску зробіць не можа. Надазер'е Глыб. Ну і трахала, слоў німа. Ёды Шарк. Не знае, чаго хоча, такая трахала. Мілашкі Брасл.
76 👁