НАБАЛЯ прысл., найвыш. Найбольш. Набаля мне спыдыбаўся той маліц, вышэйшы. Мішкавічы Шум.
НАБАСЫНАЧ прысл. Набасанож. Каб мадней было, так мы тухлі адзівалі не набасынач, а з насочкамі. Слабада Дубр. НАБАТУРЫЦЦА зак., экспр. Пакрыўдзіцца, нахмурыцца, надзьмуцца. Чаго ўжо набатурыўся, што не так? Круткі Паст. Параўн. набучыцца, нахмыліцца, накандубасіцца.
НАБАХАЦЬ гл. НАБАБАХАЦЬ
НАБГОМ гл. НААБГОМ
НАБГОМКА ж. Невялікая пасудзіна для піцця; конаўка. У набгомцы прынясу папіць вады. Белабокі Брасл.
НАБЕЛЬНІЦА, НАБЕЛЬНІЦА ж., НАБІЛЬНІЦЫ, НАБІЛЬНІЦЫ мн., ткац. Набіліцы. У набельніцу ўстаўлялі бёрды. Пятровічы Шарк. У кроснах зламалася набельніца, трэба было б наладзіць. Галбея Паст. Мой дзед зрабіў мне набільніцы. Луначарскае В.-Дзв. Трэба мяняць набільніцы ў наших кроснах. Дразды Беш., Гаравыя Пол.
НАБІВАНКА ж. Падушка, набітая сенам. Лепей спаць на набіванцы, сон тады добры, здаровы. Пушкі Лёзн.
НАБІВАННЕ н. Прапанова. У мяне ёсць к табе набіванне. Селішча Уш.
НАБІЛЬНІЦЫ, НАБІЛЬНІЦЫ гл. НАБЕЛЬНІЦА
НАБІРАК м., НАБІРКА, НАБІРКА, НАБІРАШКА, памянш. НАБІРУЛЬКА ж. Невялікая кашолка, пасудзіна для збору ягад. Набірак малін назбіраў у гэтым лесе. Камень Леп. Не адзін набірак малін сама набіраю. Баброва Леп. Набірку рабілі з ліпавай кары. Пугачова Докш. А набірку ў лес брацъ? Грышына Рас. Вось палядзі, малінькая набірашка ў ягады хадзіць табе. Горкі Леп. Унучка мая з рання набірашку ў руку i бяжыць у лес. Дворышча Леп., Сураж Віц. На дварэ шмат набірулек ёсь. Ступакі Дубр.
НАБІРАШКА гл. НАБІРАК
НАБІРКА, НАБІРКА, НАБІРУЛЬКА гл. НАБІРАК
НАБІС м., с.-г. Вітамінная падкормка для коней. Пасып отрубі, a зверху набісу i сена каню пакладзі. Пушкі Лёзн.
НАБІЦЬ зак. Навастрыць. Раней усё жалі рукамі, тому нада было шмат сярпоў набіць. Тумінічы Арш. Параўн. навесці 3.
◊ НАБІЦЬ ЛАНЦУГ, НАБІЦЬ ТРЫБУХ Добра, моцна пад’есці; з’есці шмат чаго-н. Няхай хоць камні з неба сыпяцца. ён свой ланцуг заўсёды наб'ець. Замасточча Віц. Бацька ўсегда наб’ець трыбух, патом гаворыць: "Хай жырок завяжыцца". Сарочына Уш.
НАБОГА прысл. Нашто, навошта. Можа, яны i харошые, набога яны нам? Мікіціха Шум.
4 👁