Уш. Ну што, сабралі талмуты? Жукоўшчына Шарк. 2. Паперы, дакументы. Прібяры сваі талмуты са стала. Лужасна Віц.
ТАЛОПІЦЦА незак. Пільна ўглядацца. Чаго вы так талопіцеся на нашу дачку? Нурава В.-Дзв.
ТАЛЦОНКА, ТАЛЧОНКА, ТАЎЧАНКА, ТАЎЧОНКА ж. Бульбяная каша. Маці наварыла сматнай талцонкі. Адаменкі Лёзн. Зварым талчонку з салатам і наядзімся. Бачэйкава Беш. На вечар вам таўчанкі нараблю. Новы Двор В.-Дзв. На вячэру будзіць таўчонка. Пальмінка Гар. Параўн. таўканіца.
ТАЛЭХАНЕЦ м., часцей ТАЛЭХАНЦЫ мн., абразл. Жыхар Бягомльшчыны (у насельнікаў заходняй Докшыччыны). А жонку во сабе з талэханцаў узяў. Макаравічы Докш.
ТАЛЯЖОЎКА ж. Барана. З таляжоўкай нада прайсці разоў са два. Раманава Гар.
ТАМАШ м. Ядомы грыб, падобны на баравік. І тамашы не бяру. Не баравік ета. Белая Ліпа Сен.
ТАМБАР, ТАМБУРАК, ТЫМБУРАК м., ТАМБАРКА, ТАМБЫРКА ж. Кручок для вязання. У мацеры быў жалезны кручок — тамбар. Матырына Леп. Вязаць тамбуркам не проста. Абаляны Брасл. Я тымбуркам такія рэчы вязала, што ўсе ахалі. Сухавержжа Міёр. Тамбаркай палавікі вязала. Андрэеўшчына Арш., Канашы Гар. Прынясі тамбырку, буду вязаць сурвэтку. Станіславова Дубр.
ТАНОК, ТАНОЧАК м., памянш. Танец, карагод. Пайсці на вечарынцы ў танок было абізацільна. Велеўшчына Леп. Ой і плясалі танок мальцы ў дзярэўні нашай! Дуброўна. Скручвалі вяроўку, макалі ў керасін (гэта называлі смаркаткай), смаркатка гарыць, а мы ў таночак ідзём. Шаркоўка Леп.
ТАНЯ, ТОНЬ ж. Затока, завадзь. Каждая таня іменіць сваё названія. Валынцы В.-Дзв. На нашым возеры тонь такая вялікая, што ў ёй рыбу вудзяць. Новы Пагост Міёр.
ТАНЯНЁХАЦЬ незак. 1. Гушкаць на руках (дзіця). Хваціць табе яго танянёхаць. Прывыкніць малы, тады не адвяжышся. Губіца Шум. 2. Песціць, няньчыць. Яны ж так танянёхалі етага рябёнка. Горбава Лёзн.
ТАНЯНКА ж. Пуня, адрына. Сена ў танянку складзём, калі ўнукі прыедуць. Ваўчо Уш. Граблі ў танянцы стаяць. Юркава Глыб. Параўн. тынка.
ТАПАРНЯК, ТАПОРНІК м. Танкастволы лес, які высякаюць на дровы тапаром. Тапарняк секчы добра. Янавічы Віц. Два вазы тапорніку прывёз. Беразіно Докш.
ТАПЁНЬ м. Падпал (смалякі, трэскі і інш.). Каб распаліць печ, трэба прынесці тапёнь. Дзеркаўшчына Глыб.
117 👁