СЫМАЦЬ незак. Фатаграфаваць. В ось тут вёску сымалі з вертолёту. Мількі Брасл. СЬШЫСАДКА гл. САМАСЁДКА СЬІНАВА ж. Нявестка, жонка сына. Заутра сынова прыедзіць, паможа огород палоцъ. Турлы Паст. СЫПУТА ж. Хвароба ад чаравання, у выніку якой чалавек нічога не бачыць. Па зайздросці можа хто такое навесці: i сыпуту, i глухею. Ноўка Віц. СЫРАВАТАК м., СЫВАРАТКА, СЫРАВАТКА, СЫРВАТКА, памяти. СЫРОВАЧКА, СЬІЎРАТКА ж. Сыроватка; вадкасць, што застаецца пасля адтоплівання ці адстойвання кіслага малака. 3 малака палучыўся сыраватак, добра ім смагу праганяць. Фарынава Пол. Бабуля заўсёды бёрыцъ на поле вараную бульбу i сьіваратку. Дразды Беш. Там у збанку сыраватка засталася. Бачэйкава Беш. Сыраватка ёсць} надо халаднік прыгатовіць. Камоскі Беш. Сыраваткі не хочыш папіць? Паўазер'е Беш. Сыраваткай полезна паліваць хатнія кветкі. Ахрэмаўцы Брасл., Дзёрнавічы В.-Дзв. Там на пліце сыраватка засталася, вазьмі, nani, калі хочыш. Сахнавічы Глыб., Забалацце Леп. Бабуля сыраватку выліла поросятам. Цвеціна, Цілеўцы Міёр. Калі спякота на вуліцы, вельмі добра піць сыраватку. Заазер'е ГІол. Сыраватку дужа любяць свінні. Клясціцы Рас. Тваражок з 'ядзім, а сыраватку свінням аддам. Угрынкі Уш. Сырватка вельмі полезная для здароўя. Замошша Сен. Калі варылі молодую бульбачку, то да яе бабуля подавала домашнюю кісленькую сыровачку. Калышкі Лёзн. На сыўраткі харошыі бліны палучаюцца. Лужасна Віц., Казловічы Гар., Смародзіна Лёзн. СЫРАВЁЖКА гл. СУРАВЁЖА СЫРАДОЯ ж. Сырадой. Сырадоя ўкусная была ад маей старой коровы. Доўжа Віц. Параўн. сырапднька, сырдлена. СЫРАЁГІ гл. СУРАВЁЖА СЫРАПЁНЯ, СЫРАПОНЬКА, СЫРАПОНЯ гл. САРАПЁНЯ СЬІРАСЦЬ ж. Машкара; насякомыя, якія выводзяцца звычайна там, дзе сыра. Дажджамі, снягамі прыбіла ўжо гэты коўрьік да зямлі. Подняла яго, а там - сырасць. Рошчына Сен. СЫРВАГКА гл. СЫРАВАТАК СЫРЖЫК гл. СУРАВЁЖА СЫРНІЦА ж. Страва з тварагу i топленага масла, прыгатаваная для мачання бліноў. Сырніцу ўсё-такі захоўваць нада, так мяне матка вучыла. Весніно В.-Дзв. Унукі больш за ўсё маю сырніцу любяць. Каханавічы В.-Дзв. Калі тварог назапашваўся, яго залівачі маслам - называлася сырніцай. Азёркі Гар. Oŭ, маці нам гатовіла вельмі ўкусную сырніцу. Езярышча Гар. А я заўсягды бліны з сырнщай
Дадатковыя словы
заазере, паўазере, сыпўту
0 👁