Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
СУКРУТКА гл. СУКАРАТКА СУКРЫСТЫ прым. Кучаравы. Валасы ў мяне ў моладасці длінныя i сукрыстыя былі, самі завіваліся. Нярэйша Сен. СУКРЫЦЦА незак. Рабіць завіўку ці іншую прычоску. Паехала янаў горад сукрыцца. Гомель Пол. СУЛОТАЦЦА незак. Балавацца, забаўляцца з ядой. Не сулотайся, еж нармальна! Спігальшчына Міёр. СУЛТЫШКА ж. Костка. Сабака султышку цігае, a ні есь. Зубава Арш. СУМЯНУЦЬ зак. Успомніць. Не магу сумянуць, дзе ключ ад хаты палажыла. Завяззе Шум. СУНАУКА ж. Маленькая рачулка. На краю дзяреўні, возле сунаўкі, студня ёсцъ, дык туды ўсе i ходзяцъ за вадою святою. Задуброўе Віц. с у н у пр я д к а гл. с а м а п рАх а СУПАРОСНАЯ прым. Якая павінна апарасіцца (пра свінню). Свінняў нас сёліта супардсная, парасіцца скора будзіць. Канаты Гар. СУПОЛ прыназ. Пасярод. А дочанъка была супол ночкі прапала. Пышна Леп. СУПОЛЬШЦЦА зак. Збыцца, адбыцца на самай справе. Тое, што прыснілася, не супольніцца. Асвея В.-Дзв. СУПОНЬ ж. Супоня; рэмень для сцягвання клешчаў хамута. Ну, дык дзе ж там кабыла пойдзе? Супонь усунь! Дамашы Брасл. СУПРЯДКІ толькі мн. Попрадкі; вячоркі, на якіх прадуць. Кожную нядзелю збіраліся на супрядкі. Ваяводкі Віц. СУПУДЗІПДА зак. Спужацца, спудзіцца. 3 нянацку так супудзіўся, што i рэч адняло. Гута Паст. СУПУДУ прысл. Спуду. Супуду ён ажно стаў заікацца. Навасёлкі Віц. СУРАЁЖА ж,., перан. Пажылая жанчына. Пайду да сураёжы, парады спытаю. Каравічы Чаш. СУРАВЁЖА, СУРАВЁЖКА, СУРАЁЖКА, СУРАЁЖЫНА, СЫРАВЁЖКА ж., СЬІРЖЫК м., часцей СУРАВЁЖЫ, СУРАВЁЖКІ, СУРАЁЖКІ, СУРАЁЖЫНЫ, СЫРАВЁЖКІ, СЫРАЁГТ, СЬІРЖЫКІ мн. Сыраежка, ядомы грыб з пласціністай ярка афарбаванай шапачкай. Для мяне няма смачней грыба, чым суравёжа. Леснікова В.-Дзв. Пачці адных суравёжак прынёс, яны ўсюды растуць. Доўжа Віц., Кудзіны Гар. Суравёжкі розныя пападаюцца: красныя, жоўтыя, зялёныя, серьгя. Рабцы Сен. Сёлета адны толькі сураёжкі. Гацькаўшчына Арш. Люблю сураёжкі - укусныя грыбы, не слізкія, хрумсцяць пад зубамі. Балаі Міёр. Сёлета ў лесе багата падалешкаў, смарчкоў, сураёжак, махавікоў, груздзей, казлят. Алексінічы Сен, Цяпер yce сураёжкі чарвівыя. Матырына Уш., Іванск Чаш. A ў лесе грыбоў мала
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сукрўтка, сумянўць, супбл, супбльніцца, супўдзіпда, супўдзіўся, супўду, сўнаўкі, сўпрядкі
2 👁
 ◀  / 359  ▶