Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
СТОПКА ж. Дрывотня. Схадзі ў стопку i прынясі дроў. Ула Беш. СТОРАЖ м., пчал., часцей СТАРАЖЫ мн. Пчолы, якія ахоўваюць вулей. Клешч з 'еу сначала старажоу, а потым - усіх астальных пчол. Лескавічы Шум. СТАРАБЁСАВАДЬ, СТРАб іСАВАЦЬ зак. Змарнаваць, бяздумна распарадзіцца чым-н., патраціць марна. У гэтага вітрагона ў хозяйстве нічога ні ўдзяржыцца, гатоў у сё старабёсаваць: i капяшчыну, i хмалак сена. Мікалаёва Міёр. Грошы заробіла i страбісавала на шэнды-бэнды. Дзёрнавічы В.-Дзв. Параўн. страсібаваць. СТРАВІЦЦА зак. Атруціцца. Хацела яна стравіцца, алі дружка прыгала, ні дала. Пышна Л en. СТРАКАЗА ж., заал. Падкаменшчык; маларухомая прыдонная рыба, якая жыве ў прэснай вадзе пад камянямі. Бацька налавіў рыбы, трохі трапляліся i стракозы. Шэпелева Глыб. СТРАКАТКА ж., заал. Быстранка; невялікая прэснаводная рыба сямейства карпавых з буравата-зялёнай спіной, яркімі бакамі i серабрыста-белым брушкам. Стракатка - дужа красівая рыбка. Заборцы Докш. Параўн. сівуха, сіняўка1, сцёрка*. СТРАКАТУНЧЫК м. Конік. Люблю летам каля ракі слухаць стракатунчыкаў. Дубраўкі Пол. Параўн. стрыкунчык. СТРАКАЦЬ незак. Сустракаць. Зараз паясі толькі i пойдзеш кароўку стракацъ з поля. Бігосава В.-Дзв. CTPAKIBA, СТРЫКУЧКА, СТРЖІВА ж. Крапіва. От як страківай адхвачу, неслух/ Бялынавічы Віц. Город у этым гаду ўвесь страківай зарос. Лямніца Віц. Будзь асщрожна: там страківа. Мішуткі Віц. Страківа такая жгучая! Казімірова Пол. Страківа абыдзе расці ні будзіць, а только там, дзе зямля жырная. Клясціцы Рас. Вельмі полезна мыць голову адварам са стракгвы. Марачкова Рас. Трэда ісці збіраць страківу свінням. Арляны Сен. Нада набраць курам страківы ды пасеч. Ёды Шарк. Страківай дадуць па одному месту балюча, доўга свярбецъ будзіць. Ферма Шум. Ідзі стрыкучку за агародам абарві. Новае Сяло Тал. Раней рдбілі салат са стряківы. Партызанаўка Віц., Канаты Тар. СТРАЛЯКА аг., экспр. Стралок. Страляка ён ніякі, сором адзін. Алексінічы Сен. СТРАМ м. Сорам. У яго ні стыда, ні страма ніякога. Бокішава Шум. СТРАМЩЬ незак. Сарамаціць. Тады маці яе на ўсё сяло страмгла. Уна Лёзн
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

неслухі, стракатўнчык, стракатўнчыкаў, стрыкўнчык, стрыкўчка, стрыкўчку, сівўха
1 👁
 ◀  / 359  ▶