Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
СТАРПЕР, СТАРПЕР, СТАРПЁР м.} абразл. Стары, ні на ш го не варты чалавек. Старпер гэты - труха з яго сыплецца, а ён усё да дзевак. Свіла Глыб. Куда ты, старпёр? Маладой яму захацелась! Слабодка Леп. Старпёра палюбіла. Лужасна Віц. СТАРЧЫК м. Жабрак. Трэба парадаваг\ъ старчыка, надзяліць яго чым-небудзь. Вядзерава Беш. СТАРЫНШК м. Дом-інтэрнат для састарэлых людзей. Лети бы старыннік са школы зрабілі, каб не пустовала. Лучайка Шарк. СТАРЫЦА ж. 1. Стары, закінуты дом. Гэта старыца некалі была, помню, доброй сядзібай. Мікалаёва Міёр. 2. Ранейшае месца жыхарства, ранейшае селішча, месца, дзе стаяла хата i былі прысядзібныя будынкі. Лайду на старыцу, можа, яблыкі ў садзе там сабяру. Мікалаёва Міёр. Над а заутра на старыцы сена зграбіць у капяшкі. Лазічы Глыб. Параўн. сёдзенне. СТАТЭЧНА прысл. Самастойна, незалежна. Ксеня паводзіла сябе статэчна. Булахі Глыб. СТАЎ м. Сажалка. У ставе много рыбы. Каханавічы В.-Дзв. СТАЎБУН1, СТАЎБУК м. 1. Гліняны посуд (збан, гарлач, гаршчок) для захоўвання малака. На паліцы стаіць стаўбун з мачаком, прынясі ды налі сабе. Бігосава В.-Дзв., Карабы Глыб. Малако ў стаўбун працэжывай. Звязда Леп., Анкуды, Вярэнькі, Круткі Паст. Любіў дзед папіць холодного мачачка са стаўбуна. Сарочына Уш. А ці прывязлі вы нам стаўбуны новыя? Пранікі Уш. Лепей за ўсё млека захоўваецца ў стаўбунё. Шаркаўшчына. Было, наставім у стаўбуны малака, потым i смятанка свая, i тваражку атагрэем, i маселка саб'ём. Германавічы, Дворнава Шарк. У стаўбун малако лілі, яно там даўжэй хранілася i ў стаўбунё халаднейшым было. Пятровічы Шарк. Нясла малако ў хату, стаўбук выслізнуў з рук i разбіўся. Турлы Паст. Параўн. састойка. 2. Любы посуд, у якім трымаюць ваду ў хаце. Стаўбун стаіць звычайна ў куцё каля шчытка, туды мы ліём ваду ca студні. Шаркаўшчына. СТАЎБУН2 м. Бойка; прылада для збівання масла ca смятаны. Вазьмі стаўбун i бі, пакуль масла не саб'ецца. Булахі Глыб. СТАЎБУНОК м. 1. Памянш. да СТАЎБУН1. Гліняны посуд для малака, радзей - для квасу. Стаўбундк малачка я табе дам. Яніна В.-Дзв. Малако разлілі ў два стаўбункі i паставілі на нач у кладоўку. Абруб, Кавалі Глыб. Стаяць поўныя стаўбункі з малаком, a ніхто ні n 'ець. Каміншчына Глыб. Малак з-пад канкі я кажны раз у стаўбундк зліваю. Аўсянка Міёр. У бабулі ў стаўбунку ёсь свежае малако. Новы Пагост Міёр., Апанаскавічы, Кублічы Уш. 2. Шкляны слоік, у якім захоўваюць малако. Трохлітровыя стаўбункі стаяцъ у сенях пад лавай. Верацея, Тупічына Шарк. Параўн. сцякляннік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сабецца, сабём, стаўбункў, стаўбўк, стаўбўн
3 👁
 ◀  / 359  ▶