ССУЧЫЦЬ зак. Ссукаць; звіць, скруціць некалькі нітак у адну. Трэба добра ссучыць, гитов патом добра было шыць. Пішчалава Арш., Вяцера Чаш. ССЫП м., зб. Толькі што выкапаная i ссыпаная ў кучу агародніна (бульба, буракі, морква). Ціпер ссып зробім, а пасля разбяром, добрую аддзелім ад драні ўсякай. Каменка Тал. СТАВОК м. Лазня. Сёлета новы ставок ставіць будзім. Мікіціха Шум. СТАВЫ толькі мн., ткац. Кроены; станок для ткацтва. За ставамі да поўначы сядзела мама. Камоскі Беш, Перанясі ставы ў спальню. Цімошкава Miep., Друцк Тал. СТАГАВАЦЬ незак. Стагаваць, складаць у стог. Вечарам трэба стагаваць сена. Ходцы Сен. СТАГАВШІЧА //., СЦЯЖАР м. Стажар'е; месца, дзе стаяў стог. Малы ўжо недзе на стагавішчы носіцца. Дварышча Шарк. На сцяжарыўсё пагніло. Кругляны Сен. Параўн. стажар'е. СТАГАРКА ж. Стагавальшчыда; жанчына, якая на стозе ўкладвае сена. Стагаркай была мая мама, а патом i я, i сястра. Клясціцы Рас. СТАГНУХА аг., экспр. Чалавек, які стогне, скардзіцца на жыццё, ные, плачаццца. Уз ял i ў лес нейкую бабу-стагнуху, не рады былі, штоўзялі. Жары Рас. СТАДА ж. Статак. Ранъшы ж як - стада была большая, у каждым дварэ карова была, а то i дзве, ні тое, што цяпер. Канаты, Ноўка, Яроненкі Г ар. СТАДАц ДА, СТЫДА1ЩА незак. Саромецца. Што ты на дварэ стаіш? Не стадайся, ідзі ў хату. Мікалаёва Міёр. Маладая была, хлопцаў стыдалася. Галбея Паст. Як жа ён стыдаецца дзевак! Казяны Брасл. СТАДНЖ м. Пастух. Аднаго стадніка ў нас няма, кажды сам глядзщъ за сваімі каровамі. Язна Міёр. СТАЁМНЖ м. Канюшня. Коней бацька павёў у стаёмнік. Асвея Б.-Дзб. СТАЁЖА ж. Спецыяльнае прыстасаванне, у якім малыя дзеді вучацца стаяць. Пакарміла дзіця, то занясіў стаёлку. Косарава Глыб. СТАЖАР'Е н. Месца, дзе стаяць стагі. Схадзі, сын, на стажар'е, набяры кароўцы сена. Бешанковічы. Параўн. стагавішча, сцяжар. СТАЖАРКА ж. Пляцоука пад страхой на слупах, прызначаная для захоўвання сена. Стажарку рэдка дзе ціпер увідзіш. Дзёрнавічы В.-Дзв. Ну накасілі дык накасілі -уж о поўная стажарка! Снегі Міёр. СТАЖАр й Я, СТАЖ Арби IA l. Пуня; будынак для захоўвання сена. Усё лета звозілі сенаў стажарню. Чарневічы Глыб
Дадатковыя словы
бабу-стагнўху, стажаре
1 👁