Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
СПОРВАЦЬ незак. Спрачацца. Я з ім спдрвала, спорвала, а патом кінула ўсё i больш не пашла да яго. Аболыды Тал. СПОРКІЙ прым. Густы, добры (пра сена). Друзей укос споркій, але першый быў спарчэй. Мішуткі Віц. СПОРЫШ 1 м. Спарыш; два плады, якія зрасліся разам. Спорым гэта такія два агуркі, якія зраслісяў адзін. Старое Лядна Леп. СПОРЫШ2 м. Апад; плады-ападкі, якія самі ападаюць з дрэва. У саду там мора спорышу, хвацщъ i сабе, i свінням. Мікіціха Шум. Параўн. спадыш. СПОХНУЦЬ зак. Успухнуць. Уся нага спдхла, што ні павярнуць, прыйдзеццаў больніцу ехаць. Кавалі Глыб. СПРАВАДЗІЦЬ зак. Пахаваць (пра памерлых). Столькі людзей за гэты год справадзілі, што страх проста. Іванаўка Г ар. С ПРАВЕ ДАВАЦЬ зак. Праведаць, наведаць. Лайду сястру справёдую, а то іна захварела. Вадзянікі Гар. СПРАЖАНЫ дзеепрым. Спрадзены. Столькі спражанай шэрсці ляжыць без справы/ Іванаўка Гар. СПРАКВАЛА прысл. Павольна, паціху, не спяшаючыся. Бацька з работы ідзе спраквала, ледзъ ногі щгне, бедны. Зубрэвічы Арш. СПРАЖЫЦЦА зак. Сасмажыцца без тлушчу i вады. Стаялі каля пены i ждалі, пакулъ спражыцца горох. Баброва Леп. СПРАУЛЯЦЦА незак. Выконваць штодзённую працу, упраўляцца па гаспадарцы. Некогда мне сядзецъ, надаяшчэ справіцца, пака не сцямнела, а то прыдзецца цёмначы спраўляцца. Якаўлевічы Арш., Камоскі Беш. Надо ісці спраўляцца: саўсім сііямнеіць. Дзёрнавічы В.-Дзв. А мы малыя самі спраўляліся: i карову даілі, i свіней кармілі, i печ тапілі. Чаўнышкі Беш., Кавалі Глыб. Пойду спраўляцца, карова есці хоча. Велеўшчына, Звязда, Чэрцы Леп., Рунды Міёр., Новая Яблынька Тал. Трэба ўстаць у пяць часоў i першым долгам пачаць спраўляцца: вады нанасіць, тады шчыток затапліваць, есці свінням варыць i снеданне гатовіць. Арэхаўна, Забораўна, Кублічы Уш., Коравічы Чаш. Як толькі пачынае світаць. спраўляюся: свіней, кароў накормлю, выганю ў поле i каля печы гатую. Германавічы Шарк., Крывое Сяло Шум. СПРОЖКА ж. Спосаб звязвання кароў у пары, калі яны ідуць адна каля адной. Спрожкузрабі ім i вядзі на поле. Падрукша Брасл. СПРОНТ м. Вупраж, рыштунак для запрэжкі. Каня як распражэш, спронту сарай пастаў. Опліса Брасл. СПРУВАДЗІЦЬ зак. Выправадзіць, выправіць, справадзіць. Спрувадзіў яго за дзверы. Канаты Гap. Спрувадзіла іх за дзверы - i дзверы на цапок. Рулёўшчына Сен. СПРУЖЭЦЬ зак. Згніць. Сёлета пашці ўсе яблакі спружэлі. Казімірова Пол
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

справыі, спрбжкузрабі
1 👁
 ◀  / 359  ▶