СЛЮЗ м. Слізь. Многа слюза ў кішках, нада іх чысціць. Дабея Шум.
СЛЮМАЧЫЦЬ незак., безас. Пра непагадзь, дрэннае, з дажджом ці снегам надвор'е. Другі дзень слюмачыць, гразі дабавілася. Серкавіцы Тал.
СЛЮНЯК м., часцей СЛЮНЯКІ мн. Грыб масляк. Слюнякі – пахучыя і смачныя грыбы. Мікіціха Шум.
СЛЮНЯЎКА ж. Дзіцячая хвароба, якая характарызуецца празмерным выдзяленнем сліны. А я і дзіцячую слюняўку, і задых магу вылечыць. Ноўка Віц.
СЛЯПЕЦ м., заал. Галец; прэснаводная рыба сямейства ўюновых з тонкай скурай без лускі. Маці зварыла юшку са сляпцоў. Стараселле Леп. Параўн. сліж, сліжняк, слізь, слізняк.
СМАГЛА прысл. 1. Прагна, са смакам. Смагла ж ты п'еш, аж мне захацелася піць, гледзячы на цябе. Белішкі Паст. 2. перан. Старанна, рупліва, добра. А як грошы нада, дык робіце вы ўсё смагла. Турлы Паст.
СМАЖАНІК, СМАЖЭНІК м. Страва, прыгатаваная з дранай бульбы і грыбоў ці іншай начынкі, у выглядзе бліноў. Зраблю смажанікаў на вячэру, няхай ядуць. Язвіна Шум. Даставай вун, дзетка, смажэнікі ды еш, я сёння гатовіла. Лужкі Шарк.
СМАЖАНКА ж. Смажаная бульба. Сама люблю смажанку і гасцей частую смажанкай. Чарневічы Глыб.
СМАЖКА ж. Шкварка. Смажкі, бульба, хлеб – аж слюна цячэць, як падумаю. Каменка Тал.
СМАК м. Мак. Там у булках і смак, і ізюм, і з варэннем какім-нібудзь. Чарневічы Глыб.
СМАКТУНОК м., памянш. Цукерка-ледзянец. У наш магазін прывезлі новыя, смашныя смактункі, купіла во ўнукам і сама калі пасмакчу. Лазічы Глыб.
СМАЛЛЯНКА гл. СМАЛЯНКА
СМАЛЯВІЦА ж. Маланка. За гародам у мяне раскарака стаіць, гэта ад смалявіцы. Во сілішча! Язна Міёр.
СМАЛЯК м., толькі адз. Смала. І сноў рукі па плечы ў смаляку. Ілава Шум.
СМАЛЯНКА, СМАЛЛЯНКА, СМЫЛЯНКА ж. 1. Пацук. Смалянкі ў полі жывуць. Доўжа Віц. У пастку папалася смалянка. Новы Пагост Міёр. Смаллянкі ўсё зярно пагрызлі. Пашына Арш. Сёння дзве во такія смаллянкі ў хляву відзела! Мішуткі Віц. З-пад падлогі выбягае смылянка – і шусь пад печ! Станіславова Дубр. 2. Мыш. Смаллянкі во ўсю бульбу паелі. Зямянскае Гудава Дубр.
75 👁