СЛАГАЦЬ зак. Расказаць, распавесці. Што ягичо слагаць вам такого інцірэснага? Чарневічы Глыб. СЛАДЗЕНКІ мн. Пернікі. У магазіне сладзенкі кілаграмамі бяруць, а раней na адным пяклі самі ды частавалі дзяцей. Плісы Беш. СЛАНУХА гл. СЛОН1 СЛАДКАЕ н. Кампот. Мы з сястрой раней сладкае любілі піць, з сухіх яблык, груш, сліў зімой наварым цэлую каструлю i п 'ём увесь дзень. Стасева Лёзн. СЛАСЦЕНЫ мн. Разнавіднасць печыва; пампушка, пышка. Сласцёны пяклі мы на Каляды з мукі i сахарам пасыпалі іх. Дуброўна. СЛАТА, СЛОТА ж зб. Насякомыя маскіты. Слаты гэтай наляцела - не адбаронішся. Зляцелася слота, усе вочъг павыядала. Слабада Докш. СЛЕПАЦЬ, СЛЕПАЦЕНЬ аг., перанзневаж. Сляпы чалавек. А эта слёпаць куды прецца? Кузняцова Віц. Калі ты слепацёнь, дык бяры вочы ў кулак i глядзі. Ляхавічы Леп. СЛЕЦЦЕ н.у толькі адз. Надвор'е. Бульбы ў гэтым гаду нямнога верна тому у што было паганае слёцце. Марчанкі Гар. СЛТВА аг.у перан. ІГяны чалавек з пасінелым носам. Ну ты i сліва! Налізаўся пойла! Ульянавічы Сен. СЛІВІНА ж. Сліва, пладовае дрэва. 3 агрэсту робім варения, пазней са слівін i грушын знімаім плоды, мыем, косткі вынімаім i разам у адным вядру варім на джэм. Задуброўе Віц. СЛІЖ СЛІЖНЯК, СЛІЗЬ м„ заал. Уюн, галец; прэснаводная рухавая рыба сямейства ўюновых з тонкай скурай без лускі, з падоўжаным змеепадобньш целам. Яська прынёс дамоў свайго першага сліжа. Зялёнка Пол. Сліжняка ты проста так не ўловіш. Малы Двор Беш. Слізь чорны, скольскірот як прісоска, алі ж ні прісоска. Лялеўшчына Гар. Параўн. слізняк, сляпёц, СЛІЖ2, СЛІЖАК, СЛІЗЕНЬ м.у заал. Смоўж, слімак; малюск без ракавінкі. На спелой сунічке сядзіць тоўсты сліж. Стараселле Леп. Летам у саду сліжакі бываюць. Гарбачы Беш. Слізень любіць сыраежкі. Так абгрызе, што i шляпка зваліцца можа. Слабодка Брасл. Ма-а-ма! Знімі з мяне гэтага слізня! Вярэчча, Ракава Гар. Глянь, дзе сядзіць аж некалькі слізняў. Стараселле Леп. На бярозавым лісточку сядзіць слізень. I што ён тут есь? Ліпанты Міёр. Слізні ўсю клубніку паелі. Мішкавічы Шум. Параўн. слізняк, смаршдк. СЛТЖАК м. Сырое дрэва, брус. Лазіў, бывала, малы на дзерава, глядзі, каб на сліжку ні пакаўзнуўся. Кузняцова Віц. СЛІЖНЯК гл. СЛІЖ1 СЛІЖЫКІ мн. Аладкі з варанай бульбы i крухмалу. Спячы ты мне сліжыкаў, дужа ж захацелася. Лазічы, Папшычы Глыб
Дадатковыя словы
надворе, ягйчо
3 👁