Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
кладоўкі i дравятнік полный. Карабанавічы, Станіславова Дубр, Параўн. сцірта. СКІЦЕР м. Вялікі кавалак (сала). Заутра на кірмаш завязём скіцер сала прададзім. Дварышча Шарк. СЮіАДЗІК м. Бакоўка, бакавы пакойчык. У бакдуку матка была выйшла. Друя Брасл. СКЛАДЧЫНА ж. Збор траў. На Тройцу рабілі складчыну, у гэты час травы самыя палезныя. Булахі Глыб. СКЛАСЩСЯ зак. Памерці. Ад такой жызні скласціся можна. Станіславова Дубр. СКЛЕЗЕНЬ, СКЛІЗІНЬ м., перан., груб. L Малое дзіця. Зусімяшчэ склёзень, аўжо цыгаркаў зубах. Што ж вырасце з яго? Чурылава Арш. Склізінь ейный к саседу ў яблыкі ўсё лазіць. Канашы Гар. 2. абразл. Подлы, нікчэмны чалавек. Ca склізнем етым я пяць гадоў адработаў разам, усё начальству далажываў праўсіх. Ноўка Гap. СКЛІЗГАЦЦА незак. Слізгацца. Склізгаюцца рібяты, бувала, на азіре цэлымі днямі зімой. Канашы Гар. СКЛІЗКІ прым. Слізкі. Склізкая падлога, можна іўпасці. Лазічы Глыб. СКЛЫГАЦЬ незак. Іграць на якім-н. музычным інструменце. Пад вокнамі нехта склыгае гармонию. Машчоны Сен. СКЛЮД м. 1. Тонкая сякера. Дровы секлі склюдам. Па пню як гахнула, аж склюд адскочыў. Вярхоўе Беш. Tama калоў дровы, a куды дзеў склюд - не знаю. Дварэц Чаш. 2. перан. Вельмі худы i высокі чалавек. Глянула на яго - i аж спужалася: склюд! Такі страшны шкілет зрабіўся. Турлы Паст. Стаў высокі, галавы на тры вышэй міне, саўсім худы склюд. Лужкі Шарк. СКЛЮШЦЦА зак. Сагнуцца. Той стары як склюніўся, так i не змог выпраміцца. Варапаева Паст. Параўн. скорчацца. СКЛЮЧЫЦЬ зак. Адлічыць, выключыць з навучальнай установы. Там стаў прагуліваць, i яго сключьілі, а ён вучыўся на хіміка-цехналагічыскім у цехнікуме. Дуброва Гар. СКНАРЫЦА ж., асудж. Скупая жанчына. Хіба чаго выпрасгш у этай скнарыцы? Зімой снегу не выпрасіш. Высачаны Лёзн. Параўн. скуперака, скарэда. СКОПИШЬ незак. Скуголіць. Колькі можна скогліць? Замасточча Віц. Параўн. сквёргрся, скулгцъ. СКОКА, СКОЛЕЧКА прысл. Колькі. Скока чалавек з дзеравень сабралі? Барсучына Шум. Скдлечка тойхады?! Нямойта Сен. СКОПАЧ гл. СКАПАЧ СКОРКА гл. СКАРУШАЧКА СКОРЧАЦЦА зак. Сцішыцца, сагнуцца. Спужаўся ён i скдрчаўся, каб не ўбачылі яго. Гута Паст. Параўн. склюніцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бакдўку, скарўшачка
2 👁
 ◀  / 359  ▶