Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
СКАПЕЦ м. Пакладаны (кастрыраваны) кабан (конь, вол). У восемь зарежым скапца; нашто ён на зіму ў хляве? Свяча Беш. Лепі сразу купляцъ скапца, а то толькі будзіць авечак бунтаваць. Бараны Глыб. Трэба зарэзаць скапца, стары ужо. Антаполле Чаш. Астаўлялі аднаго скапца, астатнія - авечкі. Буеўшчына Шарк. Сянні прыедзіць віцінар, каб з барана здзелаць скапца. Далуева, Мішкавічы, Галі Шум. СКАПЬІТ, СКАПЬІЧ, СКАПАЧЬІ гл. СКАПАЧ СКАРАДА ж., с.-г. Барана. Скарада ўпаміналася ў кнігах вельмі даўно. Малыя Лётцы Віц. СКАРАДЗЩБ1 незакперан. Ісці, цягнучы ногі; ледзь валачыць ногі па зямлі, падымаючы пыл. Ён так скарадзіў, што пасля яго аж пыл стану, як пасля машыны. Абольцы Тал. Не скарадзі ты тут, а то пыл ідзець. Язвіна Шум. СКАРАДЗІЦЬ2 незак. Гаварыць абы-што, пустасловіць. Не скарадзі ты: праціўна слухаць тваі гаворкі. Канашы Гар. СКАРАСІШИКА, СКАРАСПЕЛАЎКА, СКАРАСПЕШКА гл. СПЁШКА1 СКАРАЦЬ зак. Пакараць. Да яго дайшло, што хутка i яго могуць скараць. Тумінічы Арш. СКАРУЗНУЦЬ зак. Скамянець, зрабіцца цвёрдым, як камень. Зямля на агародзе саўсім скарузла ад такога сонца. Язна Міёр. СКАРБЁЦ м. Гаспадарчая пабудова, у якую складвалі зорую. Бацька пайіыоў у скарбёц сядлоўзяць. Асвея В.-Дзв. СКАРЖЭЛЫ прым. Высахлы, счарсцвелы (пра хлеб, булкі). Гэты хлеб ужо скаржэлы, я зараз свежы дам. Язна Міёр. СКАРЛУШННЕ н., зб. Шалупінне. У нас скарлупінне ад булъбы варацъ свінням. Папшулі Міёр. Параўн. салушкі. CKAPOMIHKA ж. Смажаніна. Матка на снеданне гатовіць мне абычна скаромінку. Канашы Гар. СКАРУШАЧКА, CKOPKA ж. Скарынка хлеба. Усігда даець каню хлеба скарушачку. Ноўка Віц. Нельга выкгдваць чорствы хлеб\ бо кожная скорка дорога дастаецца. Марчанкі Гар. СКАРЭДА аг., асудж. Скупы чалавек. Быў ён такі скарэда нікому нічога не дасць} як ні npaci. Зубава Арш. ІІараўн. скнарыца, скуперака. СКАТ м. Кола, пакрышка ад кола. Скатаў навязлі ад машын старых - i давай паліць іх. Галбея Паст. У нашай каляскі адляцелі скаты. Заенкі Пол. Во спушчу скаты, дак нікуды не паедзеш. Лазоўка Сен. Параўн. скрупка. СКАТНІК м. Ферма. Даяркі, стаража работаюць на скатніку. Смародзіна Лёзн
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збрую, салўшкі, скарасішйка, скарўзла, скарўшачка, скарўшачку, скатнікў, скрўпка
0 👁
 ◀  / 359  ▶