Старонка 256
◀ / 359 ▶
СЁЛЕТАШНІ, СІГАЛЁТНІЙ прым. Сёлетні, сяголетні. Ета яна забыла, як забыла сёлеташні снег. Варанцэвічы Тал. Сігалётній год будзіць жарчэй, чым той. Мішуткі Віц. СЁЛЕТКА прысл., памяншэн. Сёлета. Дзевачка ж сёлетка шчэ маленькая зусім. Сар'я В.-Дзв. Параўн. сёнта, сёгады, сяголека, сяголіка. СЁЛЕТНІК гл. СЕГАЛЁТАК СЁМХА ж. Мак-самасейка. Сёмха сама насяваецца, трэба збаўляцца ад сёмхі. Опса Брасл. Параўн. сёянец. СЁНКІ толькі мн. Сені. Прынясі дроў – ляжаць у сёнях. Заходы Гар. Летам дужа добра паляжаць у сёнях: там свежа і прахладна. Мехавое Гар. Сёнкі ўвесь дзень былі адкрытыя, то ў сёнках свежы воздух. Булахі Глыб. Некаторыя ставілі ў сёнках ложак і спалі. Слабада Докш. Дзверы ў сянях не зачыняй. Язна Міёр. Чаго толькі ў сёнках у мяне няма! Рудня Пол., Матырына Уш. Параўн. сані. СЁННЕКА, СЁННЯКА гл. СЁГАННЯ СІБІРКА ж. Лясная яблыня. Ён не помніць добра: сінім, мусіць, цвіла сібірка. Кветча Леп. Параўн. самасад. СІВАЛКА гл. СЕВАЛКА СІВАЧОК, СІВАЧЫК, СІВУШНІК м. Стары, сівы чалавек. Даўней сівачкам была павага. Варапаева Паст. Вунь сівачок сядзіць на лаўцы. Вярэнькі, Ласіца Паст. Мой швагра ўжэ ў дваццаць восім гадоў сівачыкам стаў ад гора: дзяцёнка машынай збіла. Турлы Паст. З гора стаў саўсім сівушнікам. Мішкавічы Шум. СІВУНА ж. Сівуха; дамашні алкагольны напой з дражджэй і цукру. Сядуць увечары ды п'юць сівуну без меры. Новая Яблынька Тал. СІВУХА ж., заал. Гусцяра; прамысловая рыба сямейства карпавых, знешне падобная на ляшча. На вуду лавілася адна сівуха. Бешанковічы. Параўн. сіняўка, стракатка, сцёрка. СІВУШНІК гл. СІВАЧОК СІГАЛЕТАК, СІГАЛЕТКА гл. СЕГАЛЕТАК СІГАЛЕТНІЙ гл. СЁЛЕТАШНІ СІДЗЕННЕ гл. СЕДЗЕННЕ СІКАНКА ж., толькі адз. Посны суп з адной бульбы. Звары сёння хоць сіканкі якой. Зубава Арш. СІКАНЬ ж., толькі адз. Страва, прыгатаваная з бульбы і свінога страўніка. Цяпер сікань ніколі ні дзелаюць, бо ніхто есці ні хочыць. Клясціцы Рас. СІКАЎКА ж., заал. Рачная рыба шчыпоўка. Унук на вячэру налавіў сікавак. Арляны Сен. Параўн. сучка. СІКАЎКА ж., неадабр. Пустасмешка. Бачна здалёку, як гамэрняй ідуць сікаўкі. Чэрцы Леп.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 359 ▶