Кудзіны Гар. Я люблю сухія сёмянкі есці. Антонаўка Арш. Гэту памідорыну мы кінем на сімяны. Папшулі Міёр.
СЕНАВАЛ м., СЕНАВАЛКА ж. Адрына, пуня. А нам дзядуля збудаваў новы сенавал. Галбея Паст. Гэты год сенавалка наша пустуе: карову здалі. Падрукша Брасл. Параўн. сённік у 1 знач., собка, стажарня, стажарына ў 1 знач.
СЕНАВАЦЬ незак. Убіраць сена. Я кожнае лета езджу да бабулі сенаваць. Варапаева Паст. Сенавалі сёлета з рання да цямна. Кавалі Паст.
СЁННІК, СЯНАЖ м., СЁННІЦА, СЯННІЦА, СІНАШКА ж. 1. Адрына, пуня; халодная будыніна для захоўвання сена. Карове ўжо есь нечага, сённік пусты стаіць. Езярышча Гар. У сенажы ўжо няма сена, а трава на дварэ шчэ не вырасла. Шуміліна. Вязіце шчас сена ў сённіцу. Нарыца Паст. Складаем усё сена ў сянніцу; калі яна бітком набіта, значыць, яго хопіць на зіму. Баяры Чаш. У добрага хазяіна сінашка должна быць поўная. Вядзерава Беш., Расходна Сен. Параўн. сенавал, сенавалка, собка, стажарня, стажарына ў 1 знач. 2. СЁННІЦА ж. Яслі; месца ў хляве, дзе кладуць сена жывёле. У сённіцы няма ні крошкі, ідзі падкладзі ахапку. Мілашкі Брасл.
СЁННІК, СЯДНІК, СЯЛЬНІК, СЯННЯК м. 1. Падушка, набітая звычайна сенам. У сённік можна класці пахучыя лекавыя травы. Рошчына Сен. 2. Сяннік; матрац, набіты сенам ці саломай. Сплю толькі на сядніку даўно ўжо. Бігосава В.-Дзв. На сяльніку спалося добра. Новая Вёска Докш. А сянняк на кожную зіму набівалі свежым сенам ці саломай. Іванск Чаш. Параўн. саламянка.
СЕННО, СЯДНО прысл. Усё адно, усё роўна. Аддай, бо сенно заберут. Равяцічы Тал. Пойдзем са мной, сядно ж нічога не робіш. Каты Шарк. Параўн. сіраўно, серемно.
СЁНТА прысл. Сёлета, у гэтым годзе. Ураджай сёнта быў добры. Пазнякова Пол. Параўн. сёгады, сяголека, сяголіка.
СЁПКА аг., асудж. Неахайны чалавек. Што ты ходзіш, як сёпка?! Пушкі Лёзн. Параўн. стармала.
СЕРАБРАНКА ж. Сярэбраная фарба. Літары на помніку вывелі серабранкай. Фарынава Пол.
СЁРАН, СЁРІН, СЯРЭН м., СЯРЭНЬ ж., СІРЯНО н., памянш. СЕРАНОК, СІРАНОК м. Шарпак; абледзянелая скарынка на паверхні снегу, па якой можна хадзіць, не правальваючыся. Сёран даўней часта быў, бегалі па ім, дажа коні хадзілі. Весніно, Дзёрнавічы В.-Дзв. Зімы раньшэ былі халодныя, з сугробамі па пояс, да плюс ешчо еслі сёрін... Каменка Віц. Бывала, такі сярэн, што па ім можна і хадзіць, і ехаць на конях. Германавічы Шарк. Сярэнь на снягу аж хрумсцела, было чутно каго метраў за сто. Гунчанкі Віц. Раньшы рібяты па сіряну любілі зімой бегаць. Ноўка Гар. Зімою браўся такі
77 👁