САЧАВЩА ж. Чачавіца. Сачавгца сёлета вырасла добрая. Перакопава Сен. САЧАк, САЧЫК, САЧЧЫК м. Сачок; лёгкае верхняе адзенне жанчыны; пінжак. На вуліцы халаднавата, апрані сачак. Чарневічы Глыб. А сачык у цябе які пекны! Дварчаны Паст. Па святах дзядуля адзяе саччык. Дварышча Шарк. САЧАНЬ, САЧЭНЬ, СОЧАНЬ, СЫЧЫНЬ м.9 CATHI, CAIIIHT мы. 1. Праснак, выпечаны з аржаной мукі, на які зверху клалі тоўчаную вараную бульбу i зноў запякалі. Яны называліся сачні з таго, што такія сочныя, пышныя былі. Азёркі Гар. 2. Тоўсты блін з дранай бульбы, мукі i сала або малака i яек, цыбулі i морквы. На свята напякла смачных сачнёў, боўнукі прыедуць. Мехавое Гар., Язна Міёр. Сдчань - ema такі тоўсты блін з бульбай, яйкамі, сапам, бабка мая вельмі смачным сочні пякла. Залессе Шум. Пышны сычынъ удаўся сянні. Выдрэя Лёзн. Нарабілі сатнёў, што ўсім гуртам не з 'есці. Ноўка Віц. 3 аржаной мукі i пшанічнай пяклі, уместа хлеба, сашні. Учынялі вечарам, штоб забродзіла цеста; сільна яны не падымаліся, былі, як бліны. Вядзерава Беш. Раней колбасу не елі, не было яе, матка сашні напячэ - i рады былі. Камары, Доўжа, Грабяніца Віц. Параўн. свік, сашэнь. САШОК м. Шашок; драпежны звярок сямейства куніц. Як надаелі гэтыя сашкі, прыходзяць у куратнік душыць курэй. Астроўна Беш., Рускі Шум. САШЭНЬ м. Малы хлябок з астаткаў цеста. Сашэнь, бувала, жаўтком мазалі. Бокішава Шум. Параўн. сачань, сачэнь, сдчань, сычынъ, сатні, сашні, свік. САЯН м. 1. Паўсукно. Есь такі саян, спадніцы з яго шылі. Грабяніца Віц. 2. Саматканая спадніца. Адзёжы шмат не было, тому i саян, i сорочку сама сабе спраўпяла. Лугавыя, Партызанаўка Віц. Зімой дзяўчаты насілі шарсцяныя саяны. Міхалінава Лёзн. Заутра на вяселле свой новы саян надзену. Новая Зара, Лыскі Чаш. 3. Халат. У саяне адхадзілаўсю нядзелю i кофты ніразу не надзела. Роўнае Шум. СВАДЗЁБШКІ мн., абрад. Удзельнікі вясельнага абраду. Буду віно начіваць, свадзёбнікаў частавацъ. Камоскі Беш. Людзей было нямнога: усе свадзёбнікі селі ў тры машыны. Шыбекі Арш. Свадзёбнікі пабілісьу клубе. Дзёрнавічы В.-Дзв. Свадзёбнікаў найшла поўная хата. Клясціцы Рас. СВАДЗЁБНЫ прым. Вясельны. Калі хочаш, свадзёбных песень табе ўспомню, я іх дужа любіла. Камоскі Беш., Канаты Гар. Паглядзіце свадзёбныя фатаграфи. Абольцы Тал. Мой свадзёбны касцюм недзе ў шкафе вісіць. Янава Тал. СВАКРОЎКА гл. СВЯКРОВА
Дадатковыя словы
сбчні
1 👁