САПЕД м. Веласіпед. О, як малая спрытна катаецца на сапедзе! Казімірова Пол. Мой сапед ужо тры гады без дзела стаіць. Апанаскавічы Уш. А я на сапедзе прыехала. Кублічы Уш.
САПЁЛКА гл. САПАТКА
САПЛІ мн., груб. Ледзякі, што звісаюць з дахаў. Саплі са страхі вісяць, могуць на галаву ўпасці. Ясева Міёр. Параўн. стрэлка, сусолка.
САПСУЦЦА зак. Сапсавацца. Не прыехаў, бо ў яго машына сапсулася. Селішча Уш.
САРАКВАША ж., толькі адз. Сыракваша, кіслае малако, кефір. Мне так хочацца дамашняй сараквашы, асобенна з пахмелля. Пашына Арш. Вельмі смачна есці вараную бульбу з халоднай сараквашай. Тумінічы Арш., Бачэйкава Беш. Я і маі сёстры любілі нанач піць сараквашы. Двухполле Гар. Раней любіла есь сараквашу з хлебам, цяпер люблю свежае малако. Сяло Гар. Сараквашу з малаком дзеткі любяць, а яшчэ і бульбу са смітанкай. Хвошна Гар. Бабуля дась сараквашы сербануць. Коршыкава Дубр. Ці будзеш ты есці бульбу з сараквашай? Кляўцы Лёзн. Бабуля мая любіла сараквашу з соллю, а я салёнага не люблю. Пушкі, Стасева Лёзн. З сараквашы мы дзелаем тваражка. Смародзіна Лёзн. На сараквашы пяклі бліны, аладкі. Заессе Чаш. Параўн. сарапеня, сырапеня, сырапоня, сырватка, сыровачка.
САРАНІЗЛІВЫ прым. Сарамлівы, сарамяжлівы. Дачка ў яе – дзяўчына ціхая, саранізлівая. Лісуны Арш.
САРАПЕНЯ, СЫРАПЕНЯ, СЫРАПОНЯ, памянш. СЫРАПОНЬКА ж., толькі адз. 1. Сыракваша, кіслае малако. З'еш ты сарапені з хлебам! Астроўна Беш., Канашы, Марчанкі, Прудок Гар. Учора забылі паставіць малако ў халадзільнік, і за ноч зрабілася сарапеня. Лескавічы Шум. Пап'еш сырапені, кусок хлеба з'ясі – і сыт. Вядзерава Беш. Сырапеню піць будзіш? Паўазер'е Беш. А сыраквашу ў нас называюць сырапеняй. Азёркі, Мяжа Гар. Тады мы пілі адну сырапеню. Шацяні Сен. Малако ў цябе ўжо нясвежае, не малако, а сырапоня. Грыгаравічы Леп. Параўн. саракваша, сырватка, сыровачка. 2. СЫРАПОНЯ ж. Падліва да мяса. Не лі мне на мяса так многа гэтай сырапоні. Старое Сяло Уш. 3. СЫРАПОНЬКА памянш. Сырадой; цёплае малако. Дзеці, як каты, вельмі любяць сырапоньку. Сарочына Уш. Параўн. сырадоя, сыролена.
САРАЧНЯ ж. Сорак штук снапоў. Раней мамка гаварыла, калі сорак снапоў ставіла, што сарачня гатова. Камоскі Беш.
САРОКА ж. Вузкая стужачка, якую зацягвалі ў сарочку. Сароку падвязвалі бантамі для большай красаты. Кузняцова Віц.
САРОКА ж. 1. Страва з дранай запечанай бульбы. Сарока – ета такая драная каша. Ясева Міёр. 2. Яечня на малацэ, крыху падкалочаная мукой. Надовічы мы пяклі сароку. Касцяні Паст.
84 👁