Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
САМАСАД м. Дзікае, непрышчэпленае пладовае дрэва (яблыня, груша, сліва i інш.) i плады яго. Найдуць у лесе самасады - гэта дзікія яблыні. Дразды Беш. Параўн. сібірка. САМАСАДКА1 ж., часцей САМАСАДКІ jww. Кураняты, якіх курица выседзела ўпотай. Маленькія самасадкі прыймлі з курыцай на двор. Дразды Беш. У двары пасецца курыца з самасадкамі. Зазыбы Віц. Ой, глядзіце, курыца вывела сваіх самасадак гуляцъ! Вяцера Чаш. Параўн. самавывадак. САМАСАДКА2 ж. Папяроса з самасаду. Дзед курыць свае самасадкі. Казімірова Пол. САМАСЁДКА, СЫМЫСАДКА ж. Курыца, якая садзіцца на яйкі ўпотай i тайна выседжвае куранят. А этыя чэрці надаелі зусім: як трэба цыпляты - не содзюцца, а як ужо ёсь цыпляты - самасёдкамі становяцца - на крашэсь не загнаць. Гунчанкі Віц. Сёлета курыцасамасёдка вывела многа цыплят. Цяцеркі Віц. Летась саседка нашла нашу самасёдкуў сібе пад навесам. Радчонкі Гар. У гэтым гаду ў мяне ні было, а пазалетась i летась было па дзве сымьісадкі. Слабада Дубр. САМАТКАЛКА ж. Саматканая тканіна, зробленая ў хатніх умовах саматужным спосабам. У сё я умею: i саматкалкі тку, i скацеркі розныя. Іванск Чаш. САМАТКАл ЬНЫ прым. Саматканы. Заусягды сцялю саматкальную скацерку - не трэба i ў магазіне купляцъ. Белая Ліпа Сен. САМАТКАш К м. Саматканы дыван. Якг ў і\ябе саматканік пекны, да душы пекны! Папшычы Глыб. САМАХОД м. Камбайн. Рабіў ён тады на самахддзе ў noni. Аморосавічы Шум. САМАХОЎ м. Вартаўнік. Самахоў стаяў, не варушыўся, слухаў, ці не ідзе хто. Гута Паст. Параўн. сцераж. САМЫ ДАРОЖЫ прымнайвыш. Самы дарагі, найдаражэйшы. Тады мне, малой, маці была сама дарджа. Чачанева Тал, с а н а п рАл к а, с а н а п р я л к а гл. с а м а п рАх а САНДАч m. Судак; прамысловая рыба сямейства акунёвых. Сандач - драпежная рыба. Мы капісь елі сандача. Варахобкі Беш. САНІ толькі мн. Сені. Там у санях ляжаць два мяхі крупной бульбы. Тур'ева Сен. Параўн. сёні. САНКІ толькі мн. Ніжняя сківіца. Так санкі баляць, к урану нада. Дзёрнавічы В.-Дзв. САПАКОМ прысл. Моўчкі. Што вы сённяўсё сапакдм дзелаіці? Скрыпкі Гар. САПАТКА, САПЁЛКА ж., экспр. Нос. У народзе кажуць: сапатка з гарбінкай - багаты будзеш. Задоры Леп. Сапёлку падатры! Глідзець праціўна! Слабодка Леп
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

амбросавічы, турева
1 👁
 ◀  / 359  ▶