Старонка 240
◀ / 359 ▶
САДЖОНІК м. Саджаны лес. У бярозавым саджоніку столькі многа ўсякіх грыбоў! Язна Міёр. САДЖЭНІЦА, САЖАТАЯ ж. Жанчына, якая садзіць бульбу. Саджэніца багата бульбы пасадзіла ў нас. Паташня Міёр. Засеемся хутка, калі столькі сажатых. Алексінічы Сен. САДЗЕННЕ н. Сядзенне, месца, на якое садзяцца. Садзенні былі старыя, дык я ўзяў і абцянуў іх. Верацеі Шарк. САДЗІЦЬ незак. Садніць; моцна пячы, даваць пякучы боль. Кажыцца, саўсім троху зацапілась за ветку, а царапіна сільна садзііць. Навасёлкі Віц. Усё цела ад крапівы садзііць. Канашы Гар. САДЗІЦЬ незак. Садзіць. Садзіла гурка троху, капусты. Чарневічы Глыб. САЖА ж. Хвароба хлебных злакаў. Зноў на ячменю многа сажы. Язна Міёр. Чорныя зярняты ў каласах ячменю і пшаніцы называюцца сажа. Перакопава Сен. Параўн. спарыш. САЖАТАЯ гл. САДЖЭНІЦА САЗВАДЗІЦЬ незак. Пляткарыць. Маёй суседцы адзін занятак – сазвадзіць. Старое Сяло Уш. САЗВЯРЭЦЬ зак. Азвярэць. У дачкі начальнік на рабоці зусім сазвярэў. Пагост Арш. САЗЛІЗНУЦЬ зак. Зрабіцца хворым (у складзе зламыснага пажадання). А каб ты сазліз! Ноўка Віц. САЗМАНУЦЬ зак. Зманіць, схлусіць. Калі гэта было? Каб не сазмануць вам, здаецца, да вайны. Галбея Паст. САКА ж. Асака. Сака вырасла вышэй за чалавека. Загарадна Лёзн. На этам балоце засягды сакі поўна была. Уна Лёзн. САКАВІК, САКОЎНІК м. Сакавік; трэці месяц года. Сакавік – першы месяц вясны. Шуміліна. Сакоўнік на дварэ, а так сцюдзёна. Верхняе, Празарокі, Чарневічы Глыб. САКАТУХА ж. Сарока. Сакатуха зноў прыляцела, сакоча на дрэве. Залессе Глыб. САКАЧ м. Сякач. Сакачом траву патаўчом і свіней кормім. Назбіраем крапівы і сакачом яе тады, то свінні любяць. Савуткі Шарк. САКОЛКА ж. Футболка. Надзеў быў новую саколку і пашоў гуляць, за адзін раз мячыкам усю змурзаў. Равяцічы Тал. САКОЎНІК гл. САКАВІК САКОЎНІЦА ж., абрад. Свята Масленіца. Бывала, у Сакоўніцу блінцоў напячом і па хатах ходзім, песні спяваем, вясну заклікаем. Савуткі Шарк. САЛАДЗЯННЯ н. Салодкае, салодкія стравы, дэсерт. Унучок мой вельмі любіць саладзяння. Абаляны Брасл. САЛАДОВЫ прым. Соладавы. Салат расцілі, сушылі і саладовую муку робілі. Лужкі Шарк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 359 ▶