о САБАНЫAIP м. Расліна, падобная да аера. Сабаны aip цвіціць па-другому i цямнейшый, чым абыкнавенный aip. Дразды Беш. о САБАч ЫГРЫБ м. Любы неядомы грыб. У гэтым годзе так многа сабачых грыбоу, а белых зусім мала. Еды Шарк. Во ужо сабачыя грыбы пайдуць пасля дажджу. Ахрэмаўцы Брасл. Параўн. сабачкі2.
САБІЖАЦЬ незак. Крыўдзіць. Хлопцы сабіжаюць дзяучат, дык яны i не ідуць да хлопцаў. Смародзіна Лёзн.
САБІРАНКІ толькі мн.
ГТлёткі; лішняя, пустая размова. Не люблю слухаць твае сабіранкі. Вяцера Чаш.
САБКА ж. Матыка. Прыняеі мне сабку з гумна. Галбея Паст. Параўн. спатыкач.
САБЯРУХА ж. Бязглуздзіца, глупства. Сабяруху мне нейкую расказывау. МазалаваВіц.
ОСАБЯРУХУСАБІРАЦБГаварыць глупства, выдумляць; падманваць. Што ты мне сабяруху сабіраеш? Лічы, што паверыла. Вярэчча Гар.
САВА ж. Дзікая пчала. Сава лётаіць, сматрі, каб не ўкусіла. Кузняцова Віц.
САВАНАХ м. Шуфлік для смецця; савок. Змяці ў саванак смецце i выкінь. Заенкі Пол. Параўн. сувак.
САВАЦЦА незак. Заляцацца. Да Mapyci саваўся, але не палучыласъ. Канаты Г ар.
САВІВАЦБ незак. Звіваць. Раныиы самі вянкі на свадзъбу сабе савівалі. Сушчова Віц.
САВЯНЧЫЦЬ зак. Абвянчаць. Я вас у цэркві савянчу. Ноўка Віц.
САГ м. Прыстасаванне для лоўлі рыбы. Сагам шмат рыбы налавілі; што зварылі, а што засушьілі. Мы рыбу не купляем. Лугавыя Віц.
САГАН м. 1. Чыгун або гліняны гаршчок, у якім вараць ежу. Бульба стаіць у печы ў сагане. Зарэчча Арш. Буракі кісленькія, у саган укінеш, зварыш. Буднікі Беш. 2. Кацёл. Свінням бульбы ў сагане наеарым. Вярэнькі, Кавалі Паст.
САГАНЕЦ, САГАШК, САГАНОК м. Памянш. да САГАН. Чыгунок ці невялікі гліняны гаршчок, у якім вараць ежу. Даўней куццю ў саганцах варылі. Язна Міёр. Памый саганік к вечару. Старое Лядна Леп. Яда ў гліняным саганку куды смачнейшая, чым у люміневай каструлі. Якубова Рас. Пасярод агню ставілі маленькі сагандк з булъбай. Нямойта Сен. Я з вечара заўсягды настройваю саганкі. Марагова Тал. На прыпечку сагандк з булъбай, вазьмі ды паеж з сыраквашай i салъцам. Вішня Шум
Дадатковыя словы
сабярўху, савянчў
21 👁