Старонка 235
◀ / 359 ▶
РУЧАЙНІК м. Гліняны збан з ручкай. Ручайнік з малаком паставіла ў халадзільнік. Сарочына Уш. РУЧНІЦА ж., абрад. Гадавіна, памінкі праз год пасля смерці чалавека. Год прайшоў пасля смерці бацькі, ручніцу трэба рабіць. Белішкі Паст. РУЧЧО н. Ручай. Руччо журчыць, а я бягу. Празарокі Глыб. Параўн. рулька. РУШКА м. Парсюк. Рушкі любяць падаліцце есці. Выдрэя Лёзн. РУШЛЕТАЧКА ж., памянш. Вышытая сарочка. Маці ў прыданае мне і рушлетачак палажыла. Выдрыца Арш. РУШНІК м. Банны ручнік. Такім рушніком страшна і выціраццa. Старыя Крукі Міёр. РУШНІК м. Вышытыя накідкі на абразы. Рушнік у покуць сёння павешалі святочны. Стар Лёзн. РУШНЯ ж. Ручнік. Дай мне рушні, сцёклы пратру ад пылюкі. Каменка Тал. Параўн. рукавік, рукаўнік, рукамашка. РЫБ'Е н. Юшка, страва са свежай рыбы з прыправамі. Мой налавіў учора рыбы, дык рыб'е згатавала, з бульбай гарачай елі. Фарынава Пол. РЫБЕЛЬ ж., зб. Дробная, малая рыба. Рыбаку ніяк не лавілася – адна рыбель. Стрыгі Сен. Параўн. ратакі. РЫБЛЯ ж. Рыбалоўства, лоўля рыбы. У яго тут і ахота, і рыбля. Папоўка Сен. РЫГАЦЬ, РЫЗГАЦЬ незак., экспр. Плакаць, румзаць. Што я табе такога сказала, чаго ты рыгаіш? Зубава Арш. А яна ідзе і рызгаіць на ўсю вуліцу. Прошкава Глыб. Ён, як вып'ець сто грам, ну тады ўжо рызгаіць. Псуя Глыб. Параўн. радаць. РЫГЛІ толькі мн. Тачыла. Дай мне рыглі, каса затупілась. Сіўцы Паст. РЫДВАН м. Калёсы. Запраглі мы каня ў рыдван і паехалі да бабулі. Грыгаравічы Леп. РЫДЗЕНЬ м. Рыдлёўка. Узяўшы рыдзень, я патроху пайшла ў сторану поля. Стаі Леп. РЫЖЭНЬ м., экспр. Чалавек з рыжым колерам валасоў. Іхні рыжэнь ужо некуды выправіўся. РЫЗГАЦЬ гл. РЫГАЦЬ РЫЗЕЎКА ж. Пасцілка. Рызеўку заслалі на ложак. Дворнава Шарк. РЫЗЗЕ н., РЫЗКА ж. 1. Рыззё, старыя рэчы, лахманы. Па хаце скрозь валялася рыззе. Еўлахі Тал. Мне ўжо і рызка добра. Дворышча Леп. Параўн. рваніна, рваннё ў 1 знач. 2. Бялізна. Рыззе палошчуць тут, у ракі. Машканы Сен.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 359 ▶