Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
шкілеціна, а цяперака добрая руля. Перавознікі Паст. Параўн. ратонда, роха. РУЛЯ ж. Сажалка. У гэтай рулі рыбы многа. Замачак Чаш. РУМЫНКІ толькі мн. Лёгкі жаночы абутак, тапкі. Маці зияла з ног румынкі. Груздава Паст. Бабуля казапа, што ў яе былі прыгожыя румынкі ў маладосці. Клясціцы Рас. РУМЯНКІ мн. Рамонкі. Румянкі - гэта лекавая расліна. Кашаль ці што - яны дапамогуць. Варнелі Брасл. Hacтoi румянак памагаюць, як горла абаліць. Чарневічы Глыб. На румянках дзеўкі варожаць. Дварчаны Паст. На полі яшчэ толькі дзе-нідзе знойдзеш румянкі. Дунілавічы Паст. Чай з румянкау i ўкусны, i цалебны. Турлы Паст. 3 румянак вянкі плялі. Германавічы Шарк. РУНДЭЛЕК м. Мачалка. Я ўсё ўжо ў баню занісла, толькі рундэлек з мылам вазьмі. Сухавержжа Міёр. РУНДЭЛІК гл. РАНДЭЛЕК РУПЕСАК м. Руплівасць. Дзе падзеўся твой рупесак? Учора ты лепш працаваў. Мількі Брасл. РУПЕСНЫ прым. Руплівы, працавіты. Мужык мой рупесны быу, ніколі на месцы не сядзеў. Казімірова Пол. Параўн. работны, ражны. РУПІЦЦА незак. Вельмі хутка рабіць, выконваць якую-н. працу. Восъ калі вы ўчора рупіліся, дык мы справіліся ўсяго за дзве гадзіны. Барсукі Глыб. РУПНІК м. Руплівы чалавек. Да прагмы ён рупнік. Вішня Шум. РУСАЧОК м., памянш.-ласк. Рускі (па нацыянальнай прыналежнасці). А ты, русачок, дзіўны дзівачок, чаго ты дзівішся? (з песні). Кветча Леп. РУСІЦБ незак. Гаварыць, размаўляць па-руску. Звычайна пасля арміі мальцы трохі русілі, а потым зноў пераходзілі на сваю гаворку. Гарбачэва Рас. Во, троху ў арміі пацёрся, дык русіць-русіць, спасу нет. Забор'е Рас. РУСКІ м. Праваслаўны. Рускія ў царкву маліцца заходзяцъ. Ульянаўка Беш. РУТА ж. Ружа. Рута зялёная расла за сеньмі. Лісна В.-Дзв. Параўн. рожа, ружэчка. РУХУМА ж. Звычай, традыцыя. На Купала рухума такая: пяюць, дурэюцъ. Булахі Глыб. Ой, там тады рухума такая - Куполу пяюцъ, качаюцца там каля агню. Сухавержжа Міёр. РУЦЭСКА, РУЦЭШКА ж., адзінк. Сцябло лёну. Дзяўчына вырвала руцэшку з корнем. Заходы Г ар. Дзесіць руцэсак - куль. Прудок Гар. РУЦЯНЫ прым. Сплецены з кветак ружы (пра вянок). Вянок руцяны звіла. Ноўка Віц.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 359  ▶