РАЗБУБШЦЬ зак. 1. Разбухнуць, набухнуць, набрыняць. Гарох за ион разбубніў у вадзе, садзіць буду. Чырына Дубр. 2. перан., неадабр. Распаўнець (пра чалавека). Дзесяць гадоў я яе не бачыла, яна так разбубніла. Яроненкі Гар. РАЗБУЛЕШЦЬ зак. Размясіць, растаўчы (пра глебу). Во забуксаваў, зямлю разбулёніў, сваім ходам не выедзе, дапамога трэба. Лужкі Глыб. РАЗБУР м. Беспарадак. Такога разбуру, як у маёй суседкі, ні ў кога няма. Мішкавічы Шум. Параўн. разгірэк, раскірдаш, роіла, рэдар. РАЗБЭЦАЦЦА зак. Распусціцца, стаць непаслухмяным. Зараз моладзь разбэцалася ўся. Варапаева Паст. Параўн. разбазурэць, развудрэць. РАЗБЯЗУРЫЦЬ зак. Разбэсціць, разбалаваць. Разбязурыла малых, хутка на голаву сядуць. Мікалаёва Міёр. РАЗВАДЗЁНЬ м. Мужчына, які скасаваў шлюб, развёўся з жонкай. Найшла сабе развадня, нічога не рдбіць. Камары Віц. Параўн. разлучнік1. РАЗВАДУХА ж. Разведзеная, адзінокая жанчына. Развадуха ёсцъ, жыве каля леса, гріжыло ей: усё сама дзелаіць. Кузняцова Віц. Параўн. распусканка. РАЗВАЛ m. Від узворвання, пры якім барозны размяшчаюцца адна ад адной на значнай адлегласці. Як i раней пашуць - у свап i ў развал. Гунчанкі Віц. РАЗВАЛКІ, РАЗВАЛЬНІ толькі мн. Падвода, прызначаная для перавозкі чаго-н.; сані. Селі ў развалкі i паехалі. Опліса Брасл. Мой дзедучора развальні чыніў цэлый дзень. Езярышча Гар. РАЗВАР м. Кампот з ягад. Добра было б па абедзе развару папіць. Роўнае Шум. РАЗВУДРЭЦЬ зак. Распусціцца, стаць непаслухмяным. У наш час вучні дужа развудрэлі. Кузьмянцы Віц. Параўн. разбазурэць, разбэцацца. РАЗГАШВАЦЬ незак. Разганяць, акучваць (пра бульбу). Трэба бульбуразганіваць. Сянно. Параўн. раз гязжацъ. РАЗГАСЦЯВАЦЦА зак. Пагасціць доўгі час. У суседзей госці разгасцяваліся. Ветрына Пол. РАЗГІРЭК м. Беспарадак. Каб ты бачыў, які разгірэк у іх у хаце. Мішкавічы, Шум. Параўн.разбур, раскірдаш, рділа, рэдар. РАЗГНЕСЩ зак. Расціснуць, расплюшчыць. Мама разгнесла ягады для пірага. Стаі Леп. РАЗГОЕНЫ дзеепрым. Раскіданы. Гляджу, аж ля Буронкі ляжаць на разгденай соломе двое цялятак - бурыя, як i сама Буронка. Папіна Сен
Дадатковыя словы
параўн.разбўр, разбязўрыла, разбязўрыць, разбўбніла, разбўбніў, разбўру, развадўха, разлўчнік
3 👁