РАЖНА прысл. Прыгожа, пекна. Што ты на сябе напяліў? Гэта саўсім не ражна. Язна Міёр.
РАЖНЫ прым. Працавіты. Я ж ужо не малы і яшчэ не стары. Ражны, работны мужчына. Не ёлупень нейкі. Язна Міёр. Параўн. работны, рупесны.
РАЖОК м. Чалавек, які прапаведуе адначасова дзве веры – каталіцкую і праваслаўную. А я ражок! Мама мяне так называла. Хадзіў адразу ў дзве царквы. Варнелі Брасл.
РАЖЭННЕ н. Дзень нараджэння. У ўнучкі ражэнне скора – нужна гасцінец пакупаць. Весніно В.-Дзв. Ражэнне ў мяне пятнаццатага іюля. Стралкі В.-Дзв.
РАЗ м. Выпадак. У тыя разы неяк па-іншаму рабілі. Іванск Чаш.
РАЗГРАМАЗДЗІЦЬ зак. Убраць, выкінуць аднекуль лішнія, непатрэбныя рэчы, прадметы. Разграмаздзі ты ў кладоўкі троху. Лужасна Віц.
РАЗ'ЕХАЦЬ зак. Акучыць. Раз'ехалі бульбу ўчора. Лужасна Віц. Раз'едзь мне бульбу заўтра. Чырына Дубр.
РАЗ'ЯЗЖАЦЬ незак. Акучваць. Сёння ўранні мы раз'язжалі картоплю сваю. Адаменкі Лёзн. Параўн. разганіваць.
РАЗАЗНАЦЦА зак. Пазнаёміцца, уступіць у знаёмства з кім-н. Разазналіся дзеці – гуляюць, ніхто ім з бальшых ні нада. Канашы Гар. Калі мы з ім разазналіся, назаўтра ўжо ў кіно пайшлі. Чырына Дубр.
РАЗАЙСЬЦІСЯ зак. Развесціся, скасаваць шлюб. Мая дачка сабіраецца разайсьціся з сваім мужыком. Порплішча Докш.
РАЗАК м., уст. Арала, саха. Спачатку ўзорвалі зямлю разаком. Галбея Паст.
РАЗАМ прысл. Зрэдку, час ад часу. Разам нічога так бываіць. Замошша Брасл. Разам як заколіць у плячо, а разам – і нічога. Канашы Гар.
РАЗБАЗУРЭЦЬ зак. Стаць непаслухмяным, нахабным. Пляменнік зусім разбазурэў, бацьку не слухае. Полацк. Параўн. разбэцацца, развудрэць.
РАЗБАЛАБОШАНЫ дзеепрым. Разбіты, растаптаны (пра глебу). Пасля ўсё сціхла, чутна толькі было, як сцякала з разбалабошанага капытамі берага вада назад у лагчыну. Папіна Сен.
РАЗБАРЫШЫ толькі мн. Разлад, нязгода, нелады. Я ўжо ад маткі пачула, што ніякага вяселля не будзе, што ў іх разбарышы. Чарневічы Глыб.
РАЗБІРАЦЦА незак. Рыхтавацца, збірацца. Нада ўжо разбірацца дадому ісці. Замошша Брасл.
РАЗБОКШЫ дзеепрысл. Які загінуў або параніўся ў выніку падзення. Адзін з нашага класа ў дзевяноста другім разбокшы быў на матацыклеце. Гута Паст.
76 👁