Старонка 216
◀ / 359 ▶
харчамі. Тур'ева Сен. Рабёшак радзіўся ў нас. Астроўна Беш. Ва ўнучкі нядаўна рабянёнак нарадзіўся – дзевачка, Сашай назвалі. Каханавічы В.-Дзв. Рабянёнак яшчэ толькі гаварыць навучыўся. Мацюкова Глыб. Мой рабяцянёнак апяць забалеў. Янкавічы Рас. Рібянёнка сабе завядзі. Курына Віц., Канашы Гар. Ой, які яшчэ ты горкі рябёнак яшчэ! Стасева Лёзн. РАБІНІХА ж. Настойка з пладоў рабіны. Салодкая рабініха ў цябе атрымалася, налівай яшчэ. Опса Брасл. РАБЛЁНЫ дзеепрым. Вязаны. Уся адзежа ў яе раблёная. Іванаўка Гар. РАБОТНІЦА ж. Жанчына, якая выконвае па найме сезонныя сельскагаспадарчыя работы. Яна тады ў іх за работніцу была. Камары Віц. РАБОТНЫ прым. Працавіты. Я здаровы, работны мужчына якніяк. Не ёлупень нейкі. Язна Міёр. Параўн. ражны, рупесны. ◊ РАБОТЫ ЧЭРМА Шмат работы. Работы чэрма – аж у вочках чорна. Пранікі Уш. РАБОЦІНА ж. Работа, справа. Якую б рабоціну па хаці зрабіў, а не шлындаў на дварэ! Канашы Гар. РАБРО н. Спінка крэсла. Павешай хустку на рабро, каб не забыць. Зачарэўе Міёр. РАБЯНЁНАК гл. РАБЁНАК РАБЯЦЯНЁНАК гл. РАБЁНАК РАВУЛА аг., груб. Крыкун, крыклівы чалавек. Цішэй ты, равула. Быцава Беш. Чаго ты равеш, як равула?! Паўазер'е Беш. РАВЭЖА ж., РОВАР, РОВЕР, РОВЭР м. Веласіпед. Зламалася мая равэжа, нада калясо купіць. Зачарэўе Міёр. Сямён багаты стаў і тры ровары купіў. Зубава Арш. Вазілі яго ў школу на ровары. Фролкавічы Беш. На ровары туды-сюды гойсаюць. Падрукша Брасл. Застаўся маім унучыкам мой старэнькі ровар і яшчэ два колы да яго. Ліпаўкі Докш. Мама з бацькам купілі мне новенькі ровар, пайду катацца. Чарамхова Шарк. Вазьмі ровер і едзь к бабушке. Ульянавічы Сен. Мой дзед крэпкі быў! Восемсят сем гадкоў, а ён – на ровэр і ў косцел едзіць! Сахнавічы Глыб. РАГАЖАНКА, РАГАНСАНКА ж. Падвода, фурманка. На рагажанках раз'язджалі толькі галоўныя ў вёсцы людзі. Казімірова Пол. Добрая рагансанка ў нас, але старая. Булаўкі Пол. РАГАЗА, РАГЁЗА, РАГЕЗА, РАГІЗА ж. 1. Грувасткая рэч, мэбля, якая перашкаджае свабодна рухацца, перамяшчацца дзе-н. Прібярі ты рагазу ету з праходу. Кулакова Віц. Не стол, а рагаза нейкая. Ноўка Гар. 2. перан., аг., груб. Няўлюдны, нязграбны чалавек. Што ты стала тут, як рагаза. Паўазер'е Беш. Рагазу нейкую замуж узяў. Казловічы Гар. Ой, рагёза, не ўмееш рабіць ніякую работу.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 359 ▶