Старонка 207
◀ / 359 ▶
ПЫЛЬНІК м. Насоўка. Палез у кішэню за пыльнікам. Паташня Міёр. ПЫЛЮГА ж., павел. Вялікі пыл. Такая пылюга, што вочы не адкрыць. Замачак Чаш. ПЫЛЮТКІ, ПЫЛЮТЫ, ПЫЛЯНЯТЫ, ПЫЛЯТКІ, ПЫЛЯТЫ гл. ПЫЛЁНАК ПЫЛЯ ж. Курыца. Пыля ўсё круціцца на гародзе каля нас. Дворнава Шарк. ПЫНЗА ж. Пустазелле. Агуркі ўсе пынзай забіла. Ула Беш. Параўн. помет. ПЫНІЦЦА незак. Рабіць хатнюю работу, упраўляцца з хатнімі справамі. Бабская работа – пыніцца ў хаце. Дольдзева Сен. Параўн. пароцца, порацца, поркацца, прібіраць, прыбірацца, прыбіраць, пяхацца. ПЫНІЦЬ незак. Апрацоўваць, даглядаць зямлю. Жонка адна ўсё лета пыніць той жаўтапесак. Лужкі Шарк. ПЫПЛІЦЦА незак., экспр. Марудзіць, павольна, доўга збірацца куды-н. ці выконваць нейкую працу. Як пачнём куды сабірацца – не даждацца: усё пыпліцца і пыпліцца. Ноўка Гар. Чаго ты пыплішся там? Ісці пара. Падворыца Сен. Пыпліцца ён увесь час за працай. Белая Ліпа Сен. Параўн. пэцкацца. ПЫПЛЯ аг., неадабр. Марудлівы, непаваротлівы чалавек; няўмека. Не дзіця, а пыпля нейкая: ніяк не даждацца, пакуль збярэцца. Забалацце Арш. Эх ты, пыпля малая! Круці так, як я. Азёркі Гар. ПЫР'Ё, ПЫРІЙ, ПЫРНІЦА, ПЫР'ЯН гл. ПРЭЙ ПЫРНІК м. Парнік. У пырніку ўжо памідоры саспелі. Булахі Глыб. Параўн. плёначнік, плёнашнік. ПЫРЫН м. Індык. Па двары пырын ходзіць. Стаўбцы Чаш. ПЫСІКІ, ПЫСМЫ, ПЭСІКІ, ПЭСМЫ толькі мн., груб. Валасы. Пысікі свае хоць памый. Арляны Сен. Пысмы абсмаліш, калі блізка каля агня стаяць будзіш. Палова Гар. Пэсікі сваі абстрыч хачу. Кулакова Віц. Прычашы свае пэсмы троху. Мяшкова Тал. Параўн. пэрлы, пэтлы. ПЫСКІ мн. Сківіцы. Як дам у пыскі зараз. Круткі Паст. ПЫСМЫ гл. ПЫСІКІ ПЫТАНІШНІК м., абрад. Шафер, удзельнік вясельнага абраду. Пытанішнікам у нас будзе Федзька. Шыліна Шум. Параўн. паджанішнік, першы. ПЫТКА ж. Праборка, вымова за што-н. Я табе ўстрою сёння пытку – паглядзіш. Ноўка Гар. ПЫТКА ж. Самаробнае прыстасаванне для знішчэння мух. Пытка мая паламалася – ціпер мух німа чым біць. Мікалаёва, Цілеўцы Міёр. Параўн. плінта.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 359 ▶