Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ПШЬІПАЛЁНЫ дзеепрым. Падгарэлы. Сягоння пшыпалёныя бліны будуць: агонь вялікі. Камаі Паст. пшыш займ. Нічога. Хацеў многа, a палучыў пшыш. Ляды Дубр. ІШІЬІЯЦЮЖА ж. Блізкая сяброўка, прыяцелька. Мы з суседкай маёй з дзетства самага пшыяцюлкі. Галбея Паст. ПШЭК м. 1. Паляк. Не люблю я пшэкаў, i матка мая не любіла. Дрысвяты Брасл. Пшэк i да нас дайшоў. Мыкава В.-Дзв. 2. Выхадзец з Заходняй Беларусь Замуж за тиэка вышла, дык i мучаюсь. Марцінава В.-Дзв. ПШЭКАЦЬ незак. Размаўляць па-польску. Як яны там пшэкаць пачынаюць, я не разумею нічога. Дрысвяты Брасл. ПШЭНАЎЁ гл. ПШАШЧЫШЧА Ш11ЭНКА гл. ПШОНКА1 ПШЭННЫ гл. ПШАННЫ ПШЭЦЫЯ ж. Заходняя Беларусь, тэрыторыя якой у мінулыя часы знаходзілася пад уладай Польшчы. Бацькі асталісь пахаваныя ў Пшэцыі. Дзёрнавічы В.-Дзв. ПЫЖЫК м. Пончык, піражок, спечаны на кіслым малацэ. Давай пыжыкаў з макам надзелаім. Зарэчча Арш. Нада пыжыкаў на кіслым малацэ спеч, бо хлеб не ўкіс. Даўгабор'е Рас. Параўн. перапечка1 ў 1 знач., плюшка2, пухлік. ПЬІЗЫ мн.у кулін. Бульбяныя клёцкі, начыненыя мясам. Унукі мае} што з горада, дужа пызы з печы любяць. Ласі Глыб. ПЫЛЁНАК м., часцей ПЫЛЮТЬІ, ПЫЛЯНЯТЫ, ПЫЛЯТЫ памянш. ПЫЛЬКІ, ПЫЛЮТКІ, ПЫЛЯТКІ мн. Кураняты. Нешта шэранькі пылёнак кульгаць стаў. Вялікае Сяло Сен. Пылюты мае, відаць, без вады ўжо. Ляхаўшчына Паст. Пыляняты вылупіліся. Гацькаўшчына Арш., Грыгаравічы Леп., Белая Ліпа Сен., Новае Сяло Тал., Крывое Сяло, Навікі Шум. Тры курыцы ў нас i восем пылянят. Ваўчо Уш. Пасып зерня пылятам. Ганкавічы Беш. Большую палову пылят сёлета шашок з еў. Зарачыцак Докш. Пыляты суседкіны мне ўвесь агарод за лета разрылі. Язна Міёр. На двары пыляты ~ не выпусці за вароты. Ула Беш., Казімірова Пол., Багушэўск Сен. Пьількі мае разбегліся хто куды, як выпусціла. Кулакова Віц., Пірагі Дубр., Зялёнка Пол., Нямойта Сен. Пабягу сваіх пылютак карміць. Кавалі Глыб. Памані пылятак. Капланы Сен. Пыляткі з хлева выбеглі - i на двор. Мікалаева Шум. Параўн. піскалёнак, пісклёнак, пісклюк, пісключок, пісклянёнак, піскляня, піскаляты, піскіляты, пісклянятьі, піскляткі, пісклятьі, пясклюк. ПЬІЛІ-ПЬШ, ПЫЛЬ-ПЫЛЬ выкл. Вокліч, якім падзываюць куранят. Пылі-пылі-пылі, мае любыя! Задуброўе Віц. Пыль-пыль, хадзіце есці, крупак дам. Тумінічы Арш., Алёнавічы Тал
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

даўгаборе, пўхлік
8 👁
 ◀  / 359  ▶