Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ПУЧЧА, ПУЧЧО н., зб. Сцёблы раслін. Пучча ў кусты за гарод вынось. Лялеўшчына Гap. Досыць ужо пучча насіць: павяне. Каўровая Дубр. Пуччб хвасолі вісіць у сенях. Весніно В.-Дзв. ПУШАНІЦА д іс. Пшаніца, хлебны злак. У етым годзе, відаць, пушаніца добра ўродзіць: i сушыць, i палівае. Ляды Дубр. Пушаніцу летам зжалі мы яшчэ з бацькам. Сваташыцы Дубр. ПУШКА1 ж., памяти. ПУШАЧКА 1. Каробка, невялікая екрынка. У розных пушачках у яе розныя лекі стаяцъ. Варапаева Паст. Прынясі пушку з фотаздымкамі. Булахi, Верхняе, Чарневічы Глыб. У пушцы іголку вазьмі ды зашый. Расходна Сен. У пушачкі з-пад канфет для малога шмат цікавага было. Вялікія Дольцы, Завыдрына, Кулінава Уш. 2. Пачак (запалак). Ціперужо i пушка спічак сто рублёў стоіць. Пагошча Брасл. Пушка спічак на акне валялася ўчора. Дзеркаўшчына Глыб. Дай пушку спічак мне. Перавознікі Паст. 3. Бляшанка. Налей малачка свежага для ката ў пушку. Арэхаўск Арш. ПУШКА2 ж. Стрэльба. Помню, як пашлі мы з пушкамі мядзведзя валіць. Язна Міёр. Параўн. прыпяканка, пугач у 1 знач. ПУШЧАИ прыслвыш. Горш. Пушчай за яе зящ ні ў кога зяця няма. Мішкавічы Шум. ПУШЧАИ часц. Няхай. Пушчай да мяне заўтра прыходзіць. Весніно, Задзежжа В.-Дзв. ПУШЧЫ м асудж. Каварны, вераломны чалавек. I нашто мне гэтага пушчага падаслалі? Мазурына Шум. ПУШЬІЦЬ незак., безас. Раздуваць (пра чалавека ці жывёлу). Пушыць карову ад атавы начало. Канашы Гар. ПХАНАЎКА ж. Вантрабянка. Як свінню заб'ём, пханаўкі ды крывянкі наробім. Сураўні Шум. Параўн. печанёўка, пічанёўка. ПХНУЦЦА незак., экспр. Павольна ісці, рухацца; прабірацца, прадзірацца. Пхнуліся паціху да магазіна. Цэлы час праз лес ды кусты пхнуліся. Зябкі Глыб. ПЧАЛІНА толькі адз., ПЧОЛА, ПШЧАЛА, ПШЧОЛА, памянш. ПШЧОЛКА ж. Пчала. У хату пчаліна заліцела. Кулакова Віц. Пчаліна за руку ўкусіла - пайду содай памажу. Казловічы Гар. Hi адной пчапіны на агурках не бачна. Шклянцы Докш. Блізка i не падыходзіў, а ўсё роўна пчаліна ўкусіла. Шклянцы Докш. Пчаліна коля каровы ў хлеве лётала - чуць адагнала. Гастынічы, Дабравольск Тал. Укусіла пчола за ліцо. Багушэўск Сен. У хату тичала заляцела, дык спужаліся, што пакусае. Баршчоўка Віц.? Кавалі, Лашукі, Лынтупы Паст., Багушэўск Сен., Сутокі Шум. Майго бацьку пшчдлы як пакусаюць, дык апухае ўвесь. Муляры, Турлы Паст. Пшчолак многа значыць i ягад многа будзець. Стары Лепель Леп
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забём, пхнўліся, пўчча, пўшачках, пўшачкі, пўшка, пўшкамі, пўшку, пўшцы, пўшчага, пўшчай, пўшчы, пўшыць
3 👁
 ◀  / 359  ▶