МАСЛЮК1 м. 1. Страва, прыгатаваная з тоўчанага маку i цукру. Маслюк гатавалі так: таўклі мак i сахару туды сыпалл. А тады елі з хлебам. Груздава, Казлоўшчына Паст. 2. Страва, прыгатаваная з канопляў i цыбулі. Каноплі таўклі ў ступе, дабаўлялі цыбулі, солі i гэтак елі. А страву такую называюць маслюк. Грэйцева Паст. МАСЛЮК2 м. Масляк, казляк, грыб з жоўта-карычневай ліпкай шапкай. / маслюкібяры: іх тожаядуць. Стары Лепель Леп. МАСЛЯНКА ж. Маслёнка, вадкасць, якая застаецца пасля збівання масла. Маслянка - гэта moe, uimo застаецца пасля збівання масла. Чурылава В.-Дзв. Нетто гэты раз маслянкі мала засталося. Тумілавічы, Шантары Докш. Маслянку не вылівай: яна мне нада. Лужкі Шарк. МАСШЧЫНА ж. Дошка ў падлозе. Маснічына на кухні праламалася. Лужасна Віц., Канашы Гap. МАСТАч АННЕ, МЫСТАЧАННЕ h. Майстраванне. Што выйдзіць з твайго мастачання - лодка ці верацяно? Барсукі Дубр. Мыстачанне тваёўвесь вольны час займае. Парфенаўка Дубр. МАСОЛІЦЬ незак. Забруджваць. Вось так ваду ў калодзежах чаруны масдліць могуць. Ноўка Віц. MATAPOK м. 1. Завязка, вяровачка. Дай ты мне які матарок, каб сумкі звязаць. Угрынкі Уш. Параўн. матуз у 3 знач., матузіна, матузініна. 2. Повад. Матарок возьму i idy за каровай. Калінавая Міёр. Параўн. матуз у 4 знач. МАТКА, МАЦЁРА ж. Пасаджаная ўвесну, старая бульба, якая не паспела за лета згніць у зямлі. Сёлета цяжка атлічыць матку ad молодой бульбы, бо яна добра сахранілася. Чэрнева Брасл., Угрынкі Уш. Бульба, зякой выросла новая, у нас называюць мацёра. Масленікі Паст. МАТЛЯЦЬ незак. Накручваць. Трэба матляць клубок нітак. Г албея Паст. МАТОК м. Нізка, нанізаныя на нітку, дрот i інш. якія-н. аднародныя прадметы (грыбы, рыба, цыбуля i інш.). Сын прадаў на базары ўчора тры маткі грыбоў. Угрынкі Уш. Залетась навязала сем маткду цыбулі, а сёлета толькі тры. Барсукі В.-Дзв. Маток цыбулі дачцэ аддала. Ідоўта Міёр. МАТРАХЛЯССЕ н., толькі адз. Старыя непатрэбныя рэчы. Трэба павыкідваць moe матрахляссе, што ў нас у сенцах яшчэ з того году ляжыць. Селішча Арш. МАТУЗ м. 1. Завязка ў фартуху. Унучачка, прымый ты мне матузьі к фартуху. Баравуха Пол. Бабка, у цябе матуз развязаўся. Вялікае Сяло Сен. Учора зачапілася за гвозд ў хлеве i адарвала матуз на хвартуху. Слабада Шум. 2. Шнурок. Мстыя дзеці доўга не ўмеюць завязвацъ матузы на абутку. Гута Паст., Угрынкі Уш. 3. Завязка
Дадатковыя словы
матарбк, маткдў, матўз, матўзіна
6 👁