Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ПРЫМЁЖАК м. Пратаптаная паміж градкамі ці барознамі сцежка. У прымёжак траву не кідай, a вынасі. Драгуны Міёр. Параўн. прабараздак, прібараздак, прыградак, прыграднік, прылёшак. ПРЬІМІТЬІКАВАДЦА зак. Ударыцца, сутыкнуцца лбамі. Так мы з табой прымітыкаваліся, што i зараз ілбы баляць. Мішкавічы Шум. ПРЫМОЎКА гл. ПРЫМАВІСКА ПРЫМУРАК м. Прыпечак, месца перад чалеснікамі печы. Цвета на прымурку хай пастаіць. Пераходцы Леп. Параўн. пякдлак у 1 знач., прыкдлак. ПРЫМЬІЛЬНІК гл. ПРІМЫЛЬНІК ПРЫНАДА аг., неадабр. Наравісты, капрызны чалавек. Hy i прынада ж твоя нявестка. Дворышча Рас. ПРЬШАНЯЦЬ зак. Папрасіць дапамагчы, управіцца з працай. Трэба было б капальнікау прынаняцъ. Замачак Чаш. ПРЫНВАСЛАУНЫ прым. Праваслаўны. У прынваслаўную царкву ходзіць. Барздоўка Арш. У царкву ездзілі ў прынваслаўную. Барсукі В.-Дзв. Нявестка яе прынваслаўная была. Грынеўшчына Докш. ПРЬШОДЗІЦЦА незак. Прыстасавацца, уладкавацца, размясцівда дзе-н. Прынддзілася кошка ля каптура ды i заснула. Груды Пол. Параўн. прімасцёрівацца, прыгодзіцца, прыцюцюрыцца. ПРЫПАРКА ж. Прыпар, духата, спякота. Такая прыпарка на вуліцы - трываць няможна. Камаі Паст. ПРЬЕШРЫШЧА н. Месца, дзе можна размясціцца з пэўнай мэтай на некаторы час. Во i найшлі сабе прыпірышча, каб песні піяць. Надазер'е Глыб. На тым прытрышчы мы з ім i сустракаліся. Абруб Беразвецкі Глыб. ПРЫПЛЕСЦІСЯ зак. Пасябраваць. Прыпляліся яны ўжо даўно з ёй. Латыголічы Чаш. ПРЫПОЛЯ 0 чс. Прыпол. Грыбы ў прыпдлю збірала: класці ж ужо не было кудъи Башні Шум. ПРЫПОН м. Вяроўка. Вазьмі во прыпдн ды i навяжы цёлку. Трыгубцы Віц. ПРЫПУСНІК м., ткац. Прыстасаванне для рэгулявання павароту i замацавання навоя ў ткацкім станку. Прыпуснік naeapom памагае рэгуліраваць. Драбушова Беш. Кал i нада адматаць аснову, прыпуснік вынімаюць. Белае Пол. ПРЫПУХАЦЬ зак., экспр. Прыпаўзці, марудна, павольна ідучы, прыбыць куды-н. Ледзь прыпухала дадому з могілак. Мікалаева Шум. Параўн. прыдзяўбіцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

надазере, прыгбдзіцца, прымўрку, прыпўснік, прыпўхала
7 👁
 ◀  / 359  ▶