ПРУГІ толькі мы., ткац. Прыстасаванне для нацягвання краёў палатна ў кроснах. У палатно ўтыкаліся пругі, каб не сцягвалася тканіна пры тканні. Воўкаўшчына Глыб.
ПРУГЛО н. Калодзежны журавель. Пругло наша дужа рыпіць. Фарынава Пол., Бачэйкава Чаш. Пруглом ваду даставай: так не дастаніш. Андрэева Г ар. Пругло згніло за зіму. Руць Чаш.
ПРУДЗІЦЦА незак. Прасушвацца (пра бялізну). Павесь там на шост у бані, хай прудзіцца. Слабада Дубр.
ПРУДНЯ ж., рыб. Нерат. Дык i зараз рыбу лаўлю, калі сеткай, калі прудняй. Гунчанкі Віц.
ПРУЖЖО н. Кальцо ў пастронку. Пружжо трэба, каб кручок чапляць. Груздава Паст.
ПРУЖЫНКА ж., с.-г. Землеапрацоўчая прылада для рыхлення глебы ў выглядзе бараны. Пасля вайны каней не было, дык пружынку па нескалька чалавек самі цігалі - трудна было. Навасёлкі Віц.
ПРУЖЫННІК м. Вочка, зародак парастка на бульбяным клубні, чарвяточына (?). Трэба спачатку пачысціць бульбу, вычысціць пружыннік, а потым ужо варыць. Доўжа Віц.
ПРУЖЫЦЦА незак. Сіліцца, старацца, прыкладаць намаганні зрабіць што-н. Хоць i пружыўся, але так i не ўспомніў, дзе з ім бачыліся. Нурава В.-Дзв. Усё моршчыцца, пружыцца-пружыцца, а ніяк падняць не можа. Лужкі Шарк.
ПРУЛІ толькі мн. Бульба, якая перазімавала ў зямлі. У вайну прулі вясной збіралі i елі. Зорніца Леп.
ПРУНЖЫНКА ж., памянш. Спружына. Прунжынка некуды завалілася. Капланы Сен.
ПРУСОК, ПРЫСОК м. Прысак. Прусок з печкі выпаў, чуць палас не падпаліў. Цяпіна Чаш. Прысок дасталі з пячы - і на двор хутчэй. Трылесіна Чаш.
ПРУСОЎКА ж. Шуфель. Была ў мяне прусоўка, лоўкая такая. Стасева Лёзн.
ПРУСЯНКА 1, памянш. ПРУСЯНАЧКА ж. Прасяная каша. Зубоў няма во, прусянку толькі i ем. Канаты Гар. Прусянкі звары. Вялікае Сяло Сен. Прусяначка з малаком харашо ідзець. Лужасна Віц.
ПРУСЯНКА 2 ж. Грыб масляк. Прусянку чысціць не люблю: ліпкая. Стрыжава Беш. У нашых лясах, дзе пяскі, прусянак много. Свяціца Пол.
ПРУЦЕНЬ м., рыб. Прылада для лоўлі рыбы. Прутнём много рыбы налавіць можно. Ваяводкі Віц.
ПРУЦІК м. Пруток, вязальная ігла. Пруцік адзін заваліўся нейдзя візаць німа чым. Канашы Гар. Пруцікамі сама наскі ўсім вязала. Анэліна Тал.
6 👁