ПРІМЫЛЬНЖ, ПРЫМЫЛЬШК м. Прылазнік, памяшканне ў лазні, дзе распранаюцца i апранаюцца. Ці закрыў прімыльнік на нон? Буда Дубр. Зімовымі вечарамі дзеўкі, бывала, варажылі ў прымыльніку. Зубава, Лісуны. Смаляны, Шыбекі Арш. Ідзі ў прымыльнік, калі жарка. Вярхоўе Беш. У прымыльніку банкі з компотам да самай зімы пастаяць. Опліса Брасл. У бані сначала прымыльнік, a тады ўжо сама баня. Гарэлькі, Сваташыцы Дубр. У прымыльніку зімой доўга не пасядзіш. Пуцілкавічы, У на, Якубаўшчына Лёзн. А мы ў прымыльнік цыбулю ссыпаем, каб сохла. Белая Ліпа, Варашылы, Лазоўка, Нярэйіда, Пасад, Полымя Сен. Зачыні ў прымьгльнік дзверы, не выпускай дух. Славені Тал., Сарочына Уш., Плаўнік Чаш. Параўн. прібанік, прібаннік, прыбайнік, прыбаннік. ПРШЕСЕНКА аг. Пазашлюбнае дзіця. Пасля войны многа прінёсенак нарадзілася было. Кузняцова Віц. ПРІНЯЦЦА зак. Прыжыцца, прыстасаваўшыся да новых умоў, пайсці ў рост, развівацца (пра расліны). У парніку памідоры добра пріняліся. Курына Віц. ПРІПУЦІЦЬ зак. Скласці, прывесці ў парадак, адвесці пэўнае месца чаму-н. Усяму трэба знайсці сваё месца, пріпуціць. Яроненкі Гар. ПРІРОДА, ПРЫРОДА ж. Сваяцтва, кроўная радня. Hi ў нашу пргрдду пашоў. Канашы, Ноўка, Смалоўка Г ар. У натай прірддзі такіх прахіндзеяў німа - ні знаю, у каго ён удаўся. Курына, Лужасна Віц. У нявесткі нашай прырода вялікая. Гарадзец Леп. ПРІРУБАК, ПРЫРУБАК м. Трысцен, прыбудова да хаты ці хлява. Прірубак за лета здзелаім. Лужасна Віц. У прырубку пілу пакінь. Фарынава Пол. Параўн. прістроік, пріхатак, прыдурак, прыкілак, прыстрдік. ПРІРЬІЎКАМ, ПРІРЬІЎКАМІ, ПРЫРЬІЎ KAMI прысл. Прыхваткамі, у перапынках паміж іншымі справамі i заняткамі. Прірыўкам гряды палю. Мазалава Віц. Як дзеці малыі былі, усю работу домашнюю прірыўкамі дзелала. Ноўка Гар. Рабіў ён гэта прырыўкамі. Воўкаўшчына Глыб. ПРІСІДАЦІЛЬ гл. ПРАСІДАЦЕЛЬ ПРІСЛАБЁЦЬ, ПРЫСЛАБЁЦЬ зак. Фізічна аслабнуць, страціць сілы. Пріслабёла я во саўсім, хварею дужа. Канашы Гар. Я калі прыслабела, сын гаварыў, што возъме да сябе, а я не хочу: у мяне тут хата i город ёсцъ. Завяззе Шум. ПРЮТАКАш ЦЦА, ПРЫСТАК AR1ЦЦА зак. Прыбіцца, далучыцца, прыстаць да каго-н. А да каго яму прістаканіцца, як ні да вас? Вярэчча, Канашы Гар. Щ можно мне да вас прыстаканіцца ў город заўтра? Паўазер'е Беш
Дадатковыя словы
паўазере, прыдўрак, прырўбак, прырўбку, пріпўціць, прірўбак
4 👁