Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ПРАСТАЎЛЯЦЬ иезак. Прабіраць, лаяць, абгаворваць пры ўсіх. I давай прастауляцъ яго за опалом. Кублічы Уш. ПРАСТАЦЬ зак. Змарыцца, стаміцца. Так прастала, бульбу капаўшы. Дзёрнавічы В.-Дзв. Так к вечару прастала, з ног валюся. Фарынава Пол. Параўн. паўходвацца. ПРАСТРОЧАНЫ прым. Пра тавар, прадукт, у якога скончыўся тэрмін ужывання. Зноў прастрдчанае малако прадаюць. Пераброддзе Міёр. ПРАСТРОЧЫЦЬ зак. Прапусціць, упусціць, не выкарыстаць што-н. своечасова. Прастрдчыла аўтобус сёння. Бортнікі Глыб. Прастрочылі час толька: раней нада было садзіць бульбу. Мазалава Віц. Каб мне кіно сваё не прастрдчыць! Спігалынчына Міёр. Параўн. прагапіць у 1 знач. ПРАСТЫЛЫ дзеепрым. Які стаў халодным, астыў. Не хочаш зараз супу, дык будзеги тады прастылы есці. Шыбекі Арш. ПРАСТЬШ м. Прасціна. I сама бабка ідзе i прастын нясе. Кветча Леп. Параўн. прасцірадла ў 1 знач. ПРАСТЫЦЬ зак. Астыць, зрабіцца халодным. Вынімі суп з пены, каб прастыў. Расходна Сен. ПРАСТЭИ прым. Чорны, з аржаной мукі (пра хлеб). Ці ёсцъ хлеб прастэйу магазіне? Межава Арш. ПРАСЩРАДЛА ж. 1. Прасціна. Прасцірадлы раней самі шылі. Пліса Глыб. Учора з дачкой усё пасціралі: i бяльё, i прасцірадлы, i наўлечкі. Мельніца Шарк. Параўн. прастын. 2. Посцілка, покрыўка. Гляджу, аж канапа ў яе маёй прасцірадлай засцелена. Груздава Паст. Накрый ложак прасцірадлай. Груздава, Магуны Паст. ПРАСЦЯЦКІ прым., экспр. Няхітры, прастадушны, адкрыты (пра чалавека). Не бойся, ён прасгуяцкі чалавек. Селішча Уш. ПРАСЯШК м. Верабей. Прасянікаў на яблыньку колькі пасела! Ураджайная Гльгб. ПРАТАЛКІ мн. Праталіна, месца, дзе растаў снег. Праталкі каля дому ўжо паявіліся. Узмёны Міёр. На полі ўжо праталкі ёсць. Шпакоўшчына Пол. Як праталкі паяўляюцца, мы босыя бегаем. Кудзіны Гар. ПРАт АНКІ толькі мн. Хованкі, дзіцячая гульня, у якой адзін шукае астатніх удзельнікаў гульні, якія схаваліся. Ці пойдзем у пратанкі гуляць? Цілеўцы Міёр. ПРАТАНУЦЬ зак. Згінуць, прапасці (y складзе праклёну). Каб яна пратанула, падматичыца такая! Селішча Арш. ПРАТАПЛЯЦЬ незак. Нямоцна паліць у печы з мэтай абагрэву памяшкання. Зіыой надаў бані i пасярёд нідзелі пратапляць, каб цёпла было, як суботу мыімся. Канаты Гар. Пратапляць сённяўжо не буду. Г руздава Паст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прасг^яцкі, пратанўла
3 👁
 ◀  / 359  ▶