ПЛЯСЦЁНКА гл. ПЛЁТКА ПЛЯТУХА ж. Жанчына, якая валодае майстэрствам плесці косы, рабіць жаночыя прычоскі. Плятуха мне такую касу затяла, штоўсе дзеўкі на вяселлі охалі. Замошша Брасл. ПЛЯТУЧЫ прым. Які чапляецца за што-н., датыкаецца да чаго-н., перашкаджаючы ісці. Асака плятучая вельмі - не прайсці. Грышаны Віц. ПЛЯЎДУРЫЦЬ незак. Хлусіць, маніць, казаць няпраўду. A ён усё сваё пляўдурыць i вокам не мігне. Бортнікі, Вусава Глыб. Параўн. плутаць. ПЛЯЦА ж. Града, вузкая паласа зямлі, ускапаная на агародзе. Вось тому мяне лучок на пляцырасце. Гарадок. ПЛЯЦАВАЦЬ незак. Плесці цыбулю ў пляцёнкі. Дапамажы мне цыбулю пляцаваць. Старыя Крукі Міёр. ГОІЯЦАК, ШІЯЧАк м. Рэчыўны мяшок, рукзак. Узяў пляцак з лавы, у лес сабраўся. Андрэева Гар., Галбея Паст. Бяры плячак i ідзі калядаваць. Бачэйкава Беш. ПЛЯЦЕНКІ мн. Лапці. Яшчэ дзед мой умеў пляцёнкі плесці. Пішчалава Арш. ПЛЯЦЕННІК м. Самаробная рыбалоўная сетка. Рыбу многія ў нас пляцённікам ловяць. Чарневічы Глыб. Параўн. плавун. ПЛЯЦКАЛА аг., неадабр. Гаварун, гаварлівы, балбатлівы чалавек. Як прыйдзе гэты тяцкала на пошту, то хоць вушы затыкай. Будзілава, Сабалі Чаш. ПЛЯЦКАЦЬ незак., неадабр. Чмякаць губамі, прыцмокваць. Што ты тяцкаеш, як свіння. Замачак Чаш. ПЛЯЦОК м., памянт. Пляц, участак зямлі, заняты сядзібай, агародам. Тут пляцдк раней панскі быў. Германавічы Шарк. ПЛЯЧАК гл. ПЛЯЦАК ПЛЯШКА ж. Кавалак, частка распілаванага бервяна, звычайна цыліндрычнай ці круглай формы. Пляшак зяць напіліў, a цяпер нада, каб хто-небудзь пакалоў. Шацяні Сен. ПЛЯШНЯ ж. Лом, металічны завостраны стрыжань, якім разбіваюць што-н. цвёрдае. Помню, з дзедам б 'ём гэты лёд пляшнёй. Рошчына Сен. ПЛЯШЫВІК м., лаянк. Нядобры, дрэнны, заганны ў маральным плане чалавек. Во гад, во пляшывік! Канашы Гар. А ён, пляшывік, ціперь ні нагой у ейную хату. Доўжа Віц. ПНЕЎЕ, ПЯНЭЎЯ н., з б ПНІ мн. Астаткі пер'я, якія застаюцца ў деле свойскай птушкі пасля лінькі. Курыца выліняла, a пнёўе асталося. Пралетарыя Уш. Куры палінялі, дык замесm пер'я толькі пянэўя асталося. Зубава Арш. Пні ў мясі астаюцца, як ліняіць вутка. Старыя Крукі Міёр. Параўн. пішчыкі
Дадатковыя словы
перя, плавўн, плятўха, плятўчая, пляўдўрыць, плўтаць
2 👁