Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ПЛЮГАШКА ж. Лягушка. Плюгашка як прыгнула, дык я i села. Карабанавічы Дубр. ПЛЮДАЦЬ незак. 1. Плявадь. Ну не плюдай жа ты на падлогу! Жукоўшчына Шарк. Параўн. плявузгацъ. 2. перангруб. Адносідца да каго-н. абыякава, з пагардай. Плюдаў ён на гэтую дзеўку: не пара яна яму. Казяны Брас л. ПЛЮЗГАЦЬ незак., экспр. Хадзідь дзе-н., бадзяцца. Плюзгау недзе Мішка ўсю ноч. Антонаўка Арш. Параўн. платацца ў 1 знач., плэнтаща. ПЛЮСАЎКА, ПЛЮСОЎКА, ПЛЮШАЎКА, ПЛЮШКА1, ПЛЮШОЎКА1 ж. Жаночая зімовая куртка з плюшу. Плюсаўка ў мяне была цёплая. Серкавіцы Тал. Бераглі плюсоўкі, каб хадзіць на кірмаш у Дабею. Куціна Шум. Падай мне плюшаўку: холадна нешта стала. Лужкі, Ноўка Віц. Як у школу хадзіла яшчэ, мне красную плюшку купілі, а астальныі дзевачкі, у асноўным, у цілагрейках хадзілі. Лугавыя Віц. Плюшбукі ранъшы ўсе бабы ў нас насіць зімой любілі. Кулакова Віц. / дзе плюшоўка магла падзецца? Ноўка Гар. Як табе плюшдука мая? Каўровая Дубр. Зашпілі тюшдуку. Мацюкова Глыб., Язна Міёр., Каты Шарк. ПЛЮСКА ж. Клоп. Замучылі плюскі, маленькія, a гадкія! Нямойта Сен. ПЛЮСОЎКА гл. ПЛЮСАЎКА ПЛЮХІ прым. Баязлівы, палахлівы. У нас такая плюхая карова, усіх кароў баіцца. Абруб Глыб., Нямойта Сен. ПЛЮХКІ прым. Вадкі, сыры, недапечаны. Сырнікі нейкія тюхкія палучыліся: наверна, мала мукі ўсыпала. Макаравічы Беш. ПЛЮХЛЫ прым. Вялы, які страціў свежасць, звяў. Сёліта клюква тюхлая нейкая: відаць, на сонцы ад жары спіклася. Міхалкова Віц. А што там на гародзі, разві што гуркі плюхлыі асталіся. Канашы Гар. ПЛЮШАЎКА, ПЛЮШКА1 гл. ПЛЮСАЎКА ПЛЮШКА2 ж. Маленькая спечаная булачка. Плюшкі падпаліла сёння ў печы. Пашына Арш. Параўн. перапёчка ў 1 знач., пухлік, пыжык. ПЛЮШКА3 ж. Гнілая бульбіна. Адны плюшкі пасля даждзя на гародзе выкапываюцца - не будзе бульбы сёлета. Зубава Арш., Анэліна Тал. ПЛЮШКІ толькі мн. Агрэст. A плюшкі збіраю, калі яны ўжо спелыя, жаўтаватыя, бо зялёныя зубы не жвуць. Пецькі Дубр. ПЛЮШШК м. Плюшч, паўзучая расліна, якая абвіваецца вакол сваёй апоры. Чаго, як той плюшнік, уешсяўсё каля мяне? Пачаевічы Чаш. ПЛЮШОЎКА1 гл. ПЛЮСАЎКА
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

плюшбўкі, плюшдўка, пўхлік, тюшдўку
6 👁
 ◀  / 359  ▶