Старонка 150
◀ / 359 ▶
ПІСОГІ толькі мн. Рубцы, шрамы. Жывога месца на спіне няма, як з поля кароўка прыйшла, адны пісогі. Ахрэмаўцы Брасл., Каўшэлева Шарк. ПІСУРКА ж. Ліст, пісьмо. Пісурка дайшла да нас вельмі позна. Сокарава Беш. ПІТАЛІШКА ж. Начны матыль. Піталішка каля агню так і лётае. Муляры Паст. ПІТЛЁЎКА ж. Пытляваная мука. Пітлёўкі два мяхі стаіць. Зорка Шарк. ПІТНІЧОК м. Конаўка, прызначаная для піцця вады. У нас на калодзежы пітнічок вісіць. Трыгубцы Віц. ПІТНУЦЬ зак. Выпіць, глытнуць. Закасілася, што вады пітнуць некалі. Выхадцы Лёзн. ПІТОКА аг., ПІТУН м., іран. 1. Піток, чалавек, які п'е спіртныя напоі. Пітока з цябе – ты ад кружкі піва звалішся. Сабалі Чаш. От пітуны! Бутэльку гарэлкі за вечар не выпілі. Пачаевічы Чаш. Параўн. піцуга, п'янчук, п'янюга, п'янь, п'янюх. 2. Чалавек, які п'е многа вадкасці. От пітун, кубак чаю не змог выпіць. Антонаўцы Брасл. ПІТУХІ, ПІТУШКІ мн. Ядомыя грыбы, якія знешнім выглядам падобныя да сыраежкі. Пітухі, свінні, курачкі – ета адны і тыя грібы. Проста па-разнаму іх называюць у нас. Доўжа Віц. Дзеці пітушкоў набралі і нясуць у руках. Асташэва Лёзн. У нас таксама пітушкі растуць. Папшулі Міёр. Параўн. падрэшатнік, падряшотнік. ПІТУШКА ж. Гарлачык, пасудзіна невялікага памеру. Памый пітушку пад смятану, каб з сабою ўзяць. Белая Ліпа Сен. ПІТУШКА ж. Дэкальтэ, аголеная шыя і верхняя частка грудзей. Пітушку на сонцы спаліла. Ноўка Гар. ПІТУШКІ гл. ПІТУХІ ПІХАТОЙ гл. ПЕХАМ ПІХТОЛІЦЬ незак., экспр. Доўга, рупліва працаваць, шчыраваць. Піхтоліць ён з ранку да вечара. Слабада Глыб. Параўн. печаваць, пінаваць, ПІХЦЕР м., неадабр. Поўны, тоўсты чалавек. Во піхцер, вушэй з-за шчок не відаць. Асінторф Дубр. Параўн. пікцюк, пузган, пумак. ПІЦУГА аг., асудж. П'яніца. У нашай дзярэўні піцуг колькі хочаш. Селішча Арш. Параўн. пітока, пітун, п'янчук, п'янюга, п'янь, п'янюх. ПІЦЦЁ н. 1. Выпіўка, выпіванне спіртных напояў. Піццё тваё ўжэ надаела ўсім – сколька можна? Лужасна Віц. Як абед будзіць: з піццём ці насухую? Казловічы Гар. 2. Пачастунак са спіртным. За добрую работу і піццё вам будзіць. Іванаўка Гар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 359 ▶