Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ШЗЬМА ж. Лекавая расліна піжма, якая мае моцны пах i горкая на смак. Дзеці назбіралі мне пізьмы. Лужкі Шарк. ПІКА ж. Доўгая вострая палка, якую ўтыкаюць зверху ў стог для ўмацавання сена. Далёка відаць, як ca стагоў пікі тырчаць. Белая Ліпа Сен. ШКАВАЦЬ незак. Пікіраваць. Пайду памідоры пікаваць. Варапаева Паст. ПІКАНТУХА ж. Брага, пітво дамашняга вырабу з хмелем i цукрам. Пікантухі так напіўся, што на ногах стаяцъ не мог. Ахрэмаўцы Брасл. ГНКАР м., ШКГГА ж. Дзіцячая гульня, у працэсе якой удзельнікі па чарзе палкамі збіваюць пікер - кол, убіты ў зямлю. Мы, бывала, як толькі вясна прыйдзе, цэлымі днямі ў пікара гулялi. Псуя Глыб., Слабада Докш. Ну, згуляем у пікіту? Чарневічы Глыб. ПІКАСТЫ прым. 3 высокім верхам, высокі. Бачыў солдат у пікастых шапках. Латышы Глыб. ШКЦЮК м., неадабр. Тоўсты чалавек. Во ад'еўся за лета, пікцюк такі стаў! Новае Сяло Сен. Параўн. піхцер, пузган, пумак. ПІЛАВАННЕ н., зб., ШЛАВШЬІ мн. ГІілавінне, апілкі. Пілаванне зносілі за плот. Стаі Леп. Пілавіны не выкідвай. Мілашкі Брасл., Янкішкі Паст., Падбярэззе Тал. Параўн. папілдуцы, пелюха ў 1 знач. ШЛЕПСІЯ ж., мед. Эпілепсія. У цёткі маёй пілёпсія была. Белая Ліпа Сен., Альхоўцы Шарк. ГШПК м. Верабей. A пілікі ўвесь мох з лазні павыцягвалі Ула Беш. ШЛГКАЦЬ незак., экспр. Гаварыць, весці размовы. Мы ўсю ноч тлікапі праўсё на свеце, i спаць не хацелася. Чыстаполле В.-Дзв. ПІЛІМЁТ м. Кулямёт. Пілімётаў тады много было. Жданова Беш. ШЛІНДРЬІЦА гл. ПАЛАНДРЬІЦА ПІЛІЦЬ незак., экспр. 1. Тграцъ на музычным інструменце. Добра піліў раней на гармошкі. Езярышча Гар. Параўн. пізурыць. 2. перан. Паўтараць, гаварыць адно i тое ж. А ён давай піліць одно i тое сем разоў, бьщцам ніхто не знаіць. Партызанаўка Віц. 3. перан. Даймаць, дапякаць, надакучваць просьбам i, бесперапыннымі папрокамі i прыдзіркамі. Яна, гадаўка, яго ўсё жыццё піліла, колькі жылі. Доўжа Віц. Жонкаўвесь вечарміне піліла. Вярэчча Гар. ШЛКАЦЦА незак. Тузацца, штурхаць адзін аднаго. За сталом тлкацца не трэба, ціха сядзіце i ешце. Ліпаўкі Докш. Параўн. піргаць. ШЛОЎКА ж. Пілаванне, валка лесу пры дапамозе піл. Яны гэтую пілоўку ніколі не скончаць. Лескавічы Шум. ПІЛЬГУЙ м., асудж. Сквапны чалавек. Сусед наш дык пільгуй пільгуём: снегу зімой не дапросішся. Коравічы Чаш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адеўся, папілдўцы, пізўрыць, пікантўхі, пільгўй
1 👁
 ◀  / 359  ▶