Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
Грынеўшчына Докш. А наго гэта ты пярхёкаеш? Прастыў? Гудава Зямянскае Дубр. Хопіць табе ўжо пярхёкацъ, ідзі лячыся. Старое Лядна Леп. На, naneŭ чаю з мёдам, усю ноч пярхёкаў, спаць не даваў. Жары Рас. Параўн. пярыць у 3 знач. ПЕРШАВІНА гл. ПЕРВАЦГНА ПЕРШАЖАРОБКА ж. Кабыла, якая першы раз ажарабілася. У нас тады першажардока пад вясну жарабілася. Малішы Сен. ПЁРШАЧКА гл. ПЕРВАСІНКА ПЕРШАЧОК м., памяти. Пяршак, першая самагонка, якая атрымліваецца ў працэсе яе вырабу. Першачдк крэпкі ўдаўся. Дэмскія Міёр. ПЕРШУ гл. ПЕРВА ПЕРШЫ м., абрад. Шафер, удзельнік вясельнага абраду. Брат ягоны на вяселлі быў за пёршага. Мікіціха Шум. Параўн. паджанішнік, пытанішнік. о ПЕРШЫ АДДЗЕЛ м. Першы клас. Метиая ў іх яшчэ толькі ў пёршы аддзёл ходзщъ. Мурмішкі Брасл. ПЕРШЫНА гл. ПЕРВАЩНА ПЕРЫЦЬ, ПІРЬІЦЬ, ПЯРІЦЬ, ПЯРЫЦЬ, ПЯРЬІЦЬ незак., экспр. 1. Моцна біць, лупцаваць, наносіць удары каму-н. ці па чым-н. Гляджу, аж ён пёрыць курыцу з усёй сілы нагой. Алексінічы Сен. Сатканае трэба было ягичэ пірыць i мачыць. Белая Ліпа Сен. А ён давай нагой ca злосці пяріць куріцу ні за што. Канашы Гар. Бацька, як жывы быў, часта пярыў яго, а цяпер во некому. Бярозаўка Докш. Яна тую вужаку пярыла, пакуль не забіла. Быцава Беш., Mocap, Празарокі Глыб., Германавічы Шарк. Пярыў ён жонку сваю першую - казалі людзі - за гарэлку: пілаяна дужа. Макаравічы Докш. Мосту нас тут новы робяць, дык пяраць так, што ў хаце чуваць. Галбея Паст. Параўн. пратаць у 1 знач., пэтлашыць. 2. Выбіваць бялізну пранікам у працэсе яе мыцця. Раней у рацэ пёрыла бялізну. Андрэева Гар. Даўней у нас казалі (пярыць адзежу,}, а цяпер гавораць біць". Воўкаўшчына Глыб. 3. Кашляць, пераносіць прыступ кашлю. Кашаль яго ноч цэлую пярыў. Латышы, Чарневічы Глыб. Параўн. перхёкаць, трхёкацъ, пярхёкацъ. ПЕСАК, ПЭС м. Сабака. Ну, як твой пёсак, на паляванні быў? Дрысвяты Брасл. Пэс вас не чапаў, як ішлі? Сцяпанавічы Гар. Параўн. псяра. ПЕСКАВЩА ж. Пясчаны бераг возера ці ракі. На пескавіцьі валяюцца, як свінні. Ахрэмаўцы Брасл. ПЕСТАН м. Таўкач, кароткая прылада з патоўшчаным круглым канцом, якой таўкуць што-н. Вазьмі пестан ды бульбу патаўчы снедаць будзім. Ваяводкі Віц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

метйая, першажардбка, ягйчэ
5 👁
 ◀  / 359  ▶