ПЕРАХІЛЬНЫ прым. Гнуткі, стройны (пра стан, фігуру). Такая ты ўжо перахільная, ветрам пераломіць. Цаўі Шум. Параўн. пераеязісты. ПЕРАХЛЯБНУЦЬ зак. ТТрамокнуць наскрозь (ад дажджу). Прыйшлі мае грыбнікі, перахлябнулі так, аж грыбоў тых не хацелася. Камаі Паст. ПЕРАЦАЦКАЦЬ зак. Перарабіць, перапусціць. Бабская работа за работу не пойдзе, а колькі яна перацацкае праз свае рукі. Дунілавічы Паст. ПЕРАЦМОКВАЦЦА незак. Змяняцца, набываць іншы выгляд. Веска наша пасля вайны перагрндквацца начала. Андрэеўшчына Арш. ПЕРАЦЭПНУЦЦА зак. Пераміргнуцца. Я бачыла, як яны перагрпнуліся. Латышы Глыб. ПЕРВА, ПЕРШУ нрысл. Спачатку, спярша, у першую чаргу. Переа пойдзем на базар, а потым за білетамі. Бігосава В.-Дзв. Переа рашчыняюць цвета. Бокішава Шум. Першу за стол у нас садзіўся бацька, а тады ўжо дзеці. Галбея Паст. ПЕРВАСШКА, ПЕРВАСЩНКА, ПЕРВАЦЕЖА ж., ПЕРВАЦЁЛ м., ПЕРВАЦЕЛКА, ПЕРВАЧКА, памянш. ПЕРВІСІНКА, ПЕРШАЧКА, ГПРСЯВАЧКА, ШРШАЧКА, ПЯРВАЧКА, ПЯРВОСТКА, ПЯРВОСЦШКА, ПЯРВОСЩНКА, ПЯРВУСТКА, ПЯРВУСЦІНКА, ПЯРШАЧКА ж. Першацёлка, карова, якая ацялілася ўпершыню. Пёреасінку сабе купі. Лялеўшчына Гap. Такі ўжо добранькі бычок у маёй первасцінкі. Мар'янполле Брасл. Наша Рогуля была нервацёлкай. Жабыкі Дубр. У мяне первацёл, малака мала дае. Леснікі Глыб., Ходараўка Сен. У той год мы ўзялі первацёлку. Сініцы Беш., Onca Брасл., Мазалава Віц., Лялеўшчына, Селішча Гар., Азярцы Глыб., Стараселле Леп., Стасева Лёзн., Алексінічы, Багушэўск, Будзішча, Малішы, Нямойта Сен., Галі, Далуева, Крывое Сяло, Навікі Шум. Тая первачка была слабая пасля ацёла, Замошша Сен. У мяне первісінка i малака мала дае. Грынеўшчына Докш., Сяляўшчына Рас. Пёршачка мая ўжэ з усімі каровамі разам ходзіць у поле. Бешанковічы Беш., Дзяйкі, Котава, Хайеы Віц., Бараны Глыб. Зорка ў нас пёршачка. Маргавіца Докш., Стараселле Леп., Выдрэя Лёзн., Арэхаўна Уш., Падрэзы Чаш. Кароўку сабе пірсявачку ў калгасе ўзялі. Рубеж Брасл. Наша піршачка мала малака давала. Жалезкі Беш., Надазер'е Глыб. Карову-пярвачку купілі. Бароўка, Боркавічы, Цясты В.-Дзв. Дзве пярвосткі на ўсё стада. Доўжа Віц. Карову нашу дужа цяжка падаіць: вядома ж, пярвдетка. Сваташыцы Дубр. Кароўка маладая, пярвдсцілка, дык малака мала дае. Белая Ліпа Сен. Летась карову зарезацъ прішлось, жалка кароўку: пярвдсцінка. Ноўка, Скрыпкі Гар. А мы са стада калхознага сабе пярвдсцінку бралі. Вялікае Сяло Сен. Пярвустка добрая, цялёначак харошанькі. Межава
Дадатковыя словы
марянполле, надазере, перахлябнўлі, пярвбсткі, пярвўстка, пярвўсцінка
4 👁