Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ПЕРАКВІТШЫ дзеепрым. Пераспелы. Боб рана садзіла, дык ён ужо, канешне, пераквітшы. Струста Брасл. ПЕРАКІНЧЫК м. Здраднік, той, хто перайшоў на бок ворага. / сярод нашыху вашу перакінчыкі былі. Замошша Тал. ПЕРАКОМКАЦЬ зак. Памыць адзенне. Сёння сёе-тое перакомкала. Надазер'е Глыб. ПЕРАКРУЦЕНЬ м., міф. Ваўкалак. Матка нам, каб спалі, расказывала npa перакруценя, які ноччу ходзіць i дзяцёнкаў хватаіць. Язна Міёр. Параўн. пджык. ПЕРАЛАГІ толькі мн. Перакаты; няроўная, з лажбінамі i ўзгоркамі паверхня зямлі. Паміж Доўгім возерам i Псуя такія пералагі. Псуя Глыб. ПЕРАЛАЗ м., абрад. Улазіны, наваселле. А ўжо на пералаз хто што прыносіць: агуркі салёныя, сала, бульбу. Літусава Сен. ПЕРАЛЕСКА ж. Пралеска. Пералёскі за хатай адцвілі ўжэ. Лялеўшчына Гар. Параўн. пярвёснік. ПЕРАЛІСГЦЦЬ зак. Перагарнуць (старонку). Пералісці старонку, там npa наш калгас напісалі. Еўлахі Тал. ПЕРАМЕШКА ж. Перашкода. Кожны дзень нейкія перамёшкі, а трэба працуўжо скончыць. Фарынава Пол. ПЕРАМОЦІНА ж. Перакручаныя ў працэсе прадзення ніткі. Перамдціну зрабіла была, амамамяне не ругала. Белая Ліпа Сен. ГІЕРАНЕРВАВАЦЦА зак. Знервавацца. Перанервавалася з-за цябе дужа. Купчэлі Брасл. ПЕРАМЯШЦЦА зак. Пераапрануцца, змяніць адзежу. Адзежы з вайны было мала, перамянщца не было ў што. Бугаі Сен. Нада ж перамяніцца пасля мыцця. Лужкі Шарк. ПЕРАМЯНТЭЖЫЦЬ зак. Збянтэжыць, збіць з толку. Дзядзька тады мяне перамянтэжыў. Казяны Брасл. ПЕРАНКА ж. Кавалак сала для змазвання патэльні, падмазка. Перанку трэба новую шукацъ. Германавічы Шарк. Параўн. падцірка, помазок, подмаз, помазка. ПЕРАНОСШЦА ж. Пераноссе. Нешта перандсніца чэшацца мусіць, нехта памрэ. Камаі Паст. ПЕРАНОСНЫ прым. Пра чалавека, які пляткарыць, пераносіць плёткі. Якаяжяна перандсная баба! Груздава, Казлоўшчына Паст. ПЕРАПАл м. Сварка. Сёння зноў быў перапал з суседкай. Грынеўшчына Докш., Сяляўшчына Рас.. Задоры Шум. ПЕРАПЕЧКА1 ж. 1. Піражок, булачка з начынкай. Парачку перапёчак перад школой з 'еш хоць. Ласі Глыб., Расходна Сен. Параўн. плюшка2, пухлік, пыжык. 2. перан. Тоўстая дзяўчына ді жанчына. Во ідзе перапёчка, зноў каўбасу з магазіна щгне. Светачоўка Арш., Дварэц Чаш. Параўн. пражорліца, пуздракдуна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

надазере, перакрўценя, перанкў, пуздракдўна, пўхлік
2 👁
 ◀  / 359  ▶