Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
Пра каго- або што-н., падобнае да вяроўкі. Змеі ў лесе як пачдпкі. Вяцера Чаш. ПАЧОПКА2 ж. Дробная бульба. У етым годзе адной пачдпкі накапалі. Вялікае Сяло Сен. ПАЧОТНІЦЬ незак. Ушаноўваць. Пачдтніла ўсю нашу родзіну. Судзілавічы Уш. ПАЧПАРТ м. Пашпарт. Картачка ў пачпарце красівая. Карабы Глыб. ПАЧТАВІЧКА, ПАЧТАРКА, ПАШТАВІЧКА ж. Паштальёнка. Пісьмо пачтавічка прынясла. Опса Брасл. Пачтарка новая ў нас. Глінішча Докш. Пачтарка да нас, старых, харашо аднасілась. Казлоўшчына, Турлы Паст., Кубелеўшчына Шарк. Паштавічкі нешта сёння німа. Кулакова, Курына, Мазалава Віц., Казловічы, Канашы Гар. ГІараўн. паштоўка. ПАЧТУФКА ж. Паштоўка. Раней пачтуфкг дорога каштавалі. Абаляны Брасл. ПАЧУХРЬІЦЬ зак. Пачухаць. Пачухрымне спіну. Задоры Шум. ПАЧЭГЖА гл. ПАЧОПКА1 ПАШАНОТА ж. Пашана, гонар. Пры жызні пашандты мала было, Сабалі Чаш. Пахавалі дзядзьку з пашандтай. Малая Вядрэнь Чаш. ПАШАНОТНЫ прым. Ганаровы. Якая работа цяпер пашанотная?! Свярдлова Віц. ПАШАНОЎНЫ прым. Які выклікае навагу, шаноўны. Радзіцелі ўяго пашаноўныя. Мікіціха Шум. ПАШАНЦІЦЬ, ПАШВЭНДЗІЦЬ зак. Пашанцаваць. На этат раз нё пашанціла. Езярышча Гар. Сёння мне пашвэндзіла. Бараны Глыб. Параўн. пашыхавацы о ПАШАРНАЯ КАРЗІНА ж. Кош вялікіх памераў, прызначаны для пераноскі сена ці саломы. Поўную пашарную карзіну надзяру сена ca стога i нясу. Далёкія Брасл. ПАШАХНУЦЦА зак. Пахіснуцца, згубіць раўнавагу. Пашахнулася ўбок я тады. Іскозы Дубр. ПАШКРОБАК м. Апошні снег. Як пашкрдбак сыдзе, то вясну ждаць можна. Пятровічы Шарк. ПАШНЯ ж. Зерне. Дык што, пашню ўсю ссыпацъ у адзін засек? Лужкі Шарк. ПАШТАВІЧКА гл. ПАЧТАВІЧКА ПАШТО прысл. Навошта. Пашто дождж ей надо? Князі Віц. Паштд ты так здзелаў — не знаю. Баруны Брасл., Двухполле Гар. ПАШТОЎКА ж. Паштальёнка. Паштдука наша хорошая. Замошша Брасл. Параўн. пачтавічка, пачтарка, паштавічка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пачтўфкг, пашахнўлася, пашахнўцца, паштдўка
2 👁
 ◀  / 359  ▶