ПАЦЕЛЬКА ж. Пятля для гузіка. Пацелькі і не ў тон кашулі рабілі. Пятровічы Шарк.
ПАЦЁМАК м., ПАЦЁМКІ мн. Час пасля заходу сонца, цемната, поцемак. Што ты там у пацёмку чытаеш, не сляпі вочы. Слабодка Брасл. Ужо быў пацёмак, як мае прыехалі. Латышы Глыб. Куды гэта ты па пацёмках пойдзеш? Жалезкі Беш., Іскра В.-Дзв., Камаі Паст.
ПАЦЁНГЛЫ прым. Худы. Малы я быў дужа пацёнглы. Баева Дубр.
ПАЦІПАХА аг., неадабр. Марудлівы чалавек. Во ўжо дзе паціпаха расце! Асінторф Дубр.
ПАЦЕПЛІЦЬ зак. Выпаліць у печы. Як пацеплілі, дык цяпло стала. Ноўка Віц.
ПАЦЕПНІК м., зб. Сучча. На пацепніку пірагоў не напякеш. Барсукі Дубр. Калі мы лес валілі, то нам казалі: пацепнік убірайце за сабой. Усё гэта сучча з паваленага дзерава. Гарэлькі Дубр. Параўн. пруцце, пруцця.
ПАЦЕПЫВАЦЦА незак. Пацягвацца пасля сну. Унучка пастаянна так: доўга ляжыць, пацепываецца, ніяк устаць не можыць. Лужкі Шарк.
ПАЦЕРЫКІ толькі мн. Пацеркі. Пацерыкі на свята ў маёй суседкі дужа ж пекныя былі, як вішанькі. Папшычы Глыб.
ПАЦІРКА ж. Ручнік. Пацірка з махрам і крыжавам. Валынцы В.-Дзв.
ПАЦЫМБАЛІЦЬ зак., экспр. Пакурыць. Пацымбалім ды пойдзем. Янкавічы Рас.
ПАЦЮПІЦЬ зак. Пакрышыць, раскрышыць. Пічэння ў кармані пацюпіла за дзень. Кулакова Віц. Пацюпі сабе хлеба ў міску ды з'еш з малачком. Казловічы Гар.
ПАЦЯГАЙЛА, ПАЦЯГЛО аг., асудж. Валацуга, бадзяга. Пацягнуўся ўжо па хатах, во пацягайла! Зубава Арш., Паліцы Беш., Опліса Брасл., Вяцера Чаш. Таго і завецца пацягло, што ўвесь час па хатах цягаецца. Заазер'е Пол. Параўн. пахадзяка, пахадыка.
ПАЦЯГАКА м., асудж. Няверны муж. Не пашанцавала, папаўся нейкі пацягака. Гілі Чаш.
ПАЦЯГУНКІ, ПАЦЯГУШКІ, ПАЦЯГУШЫ толькі мн. Пацягванне пасля сну. Уставай, хваціць гэтых пацягункаў! Верамееўшчына Дубр. Пацягушкі як у лягушкі. Забор'е Глыб., Замачак Чаш. Ой, якія пацягушы-расцягушы! Пашына Арш.
ПАЦЯГУШНІКІ толькі мн. Распусныя паводзіны. Стыдна перад жонкай пасля пацягушнікаў. Гарадок.
ПАЦЯГУШЫ гл. ПАЦЯГУНКІ, ПАЦЯГУШКІ
ПАЦЯМЕНЬКАВАЦЦА незак. Марудзіць. Не пацяменькавайся, а сабірайся, а то на аўтобус апаздаем. Дзёрнавічы В.-Дзв.
77 👁