Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ПАНЕЛЬКА ж. Пятля для гузіка. Пацёлькі i не ў тон кашулі рабілі. Пятровічы Шарк. ПАЦЕМАК м ПАЦЕМКІ мн. Час пасля захаду сонца, цемната, поцемак. Што ты там у пацёмку чытаеш, не сляпі воны, Слабодка Брасл. Ужо быу пацёмак, як мае прыехалі. Латышы Глыб. Куды гэта ты па пацёмках пойдзеш? Жалезкі Беш., Іскра В.-Дзв., Камаі Паст. ПАЦЁНГЛЫ прым. Худы. Малы я быу дужа пацёнглы. Баева Дубр. ПАЦІПАХА аг., неадабр. Марудлівы чалавек. Во ужо дзе паціпахарасце! Асінторф Дубр. ПАЦЕГШЦЬ зак. Выпаліць у печы. Як пацётілі, дык цяпло стала. Ноўка Віц. ПАЦЕПШК м., зб. Сучча. На пацепніку пірагоў не напякеш. Барсукі Дубр. Калі мы лес валілі, то нам казалі: пацепнік убірайце за сабой. У сё гэта сучча з паваленага дзерава. Гарэлькі Дубр. Параўн. пруцце, пруцця. ПАЦЕПЫВАЦЦА незак. Пацягвацца пасля сну. Унучка пастаянна так: доўга ляжыцъ, пацёпываецца, ніяк устаць не можыць. Лужкі Шарк. ПАЦЕРЫКІ толькі мн. Пацеркі. Пацёрыкі на свята ў маёй суседкі дужа ж пекныя былі, як вішанькі. Папшычы Глыб. ПАЩРКА ж. Ручнік. Пацірка з махрам i крыжавам. Валынцы В.-Дзв. ПАЦЫМБАЛІЦЬ зак., экспр. Пакурыць. Пацымбалім ды пойдзем. Янкавічы Рас. ПАДЮШЦЬ зак. Пакрышыць, раскрышыць. Шчэння ў кармам пацюпіла за дзень. Кулакова Віц. Пацюпі сабе хлеба ў мгску ды з 'еш з малачком. Казловічы Гар. ПАЦЯГАЙЛА, ПАЦЯГЛО аг., асудж. Валацуга, бадзяга. Пацягнууся ужо па хатах, во пацягайла! Зубава Арш., Паліцы Беш., Опліса Брасл., Вяцера Чаш. Таго i завецца пагуяглд, што увесь час па хатах гщгаецца. Заазер'е Пол. Параўн. пахадзяка, пахадыка. ПАЦЯГАКА м., асудж. Няверны муж. Не пашанцавала, папаўся нейкі пацягака. Гілі Чаш. ПАЦЯГУНКІ, ПАЦЯГУШКІ, ПАЦЯГУШЫ толькі мн. Пацягванне пасля сну. Уставай, хваціць гэтых пацягункаў! Верамееўшчына Дубр. Пацягушкіяку лягушкі. Забор'е Глыб., Замачак Чаш. Ой, якія пацягушы-расцягушы! Пашына Арш. ПАЦЯГУШНІКІ толькі мн. Распусныя паводзіны. Стыдна перад жонкай пасля паііягушнікаў. Гарадок. ПАЦЯГУШЫ гл. ПАЦЯГУНКІ, ПАЦЯГУШКІ ПАЦЯМЕНЬКАВАЦЦА незак. Марудзідь. Не пацямёнькавайся, а сабірайся, а то на аўтобус апаздаем. Дзёрнавічы В.-Дзв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заазере, заборе, паг^яглд, пацягўнкаў, пацягўнкі, пацягўшкі, пацягўшкіяку, пацягўшнікі, пацягўшы, пацягўшы-расцягушы, прўцце, прўцця
2 👁
 ◀  / 359  ▶