Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ПАХАРОН л#., часцей ПАХАРОНКІ мн. Пахаванне. У дзярэўне сёння пахардн. Дзёрнавічы В.-Дзв. Як толькі карова прысніцца, дык сразу недзе пахардн пачую. Макаравічы Докш., Калінавая, Мікалаёва Міёр., Пашкі Шарк. На пахарднкі к брату ездзілі. Казловічы Гар. Параўн. пахдвы. ПАХАТА ж. Ралля. Вясной пахата доўга была мокрай. Тумінічы Арш. ПАХАТУХА ж. Жанчына, якая любіць без справы хадзіць па хатах. Ёсць у нас адна такая, якую ўсе завуць пахатухай - за moe, mmo любіць яна хадзіць з хаты ў хату i расказыеаць разныя новасці Свярдлова Віц., Заполле Тал. Параўн. пасялёнь, пасялуха, пасялушніца. ПАХАЦЁЦЬ, ПАХЩ незак. Пахнуць. Центы ў гародчыку так пахацяць! Мішкавічы Шум. Рыба начала пахці. Баравуха Пол. ПАХАЦЬ ж. Паша. Па пахаці зярно ў гэтым гаду пасеем. Цяцеркі Віц. ПАХАЦЬ незак. Падмятаць. Дачка пол пашыцъ у хаце. Плюсы Брасл. Абязаннасцъ меншых дзяцей - мост пахаць, еаду прынасщъ, кароўку заганяцъ. Іванава, Іказнь Брасл. ПАХВАЛЁНКА ж. Прывітальны выраз у каталікоў. Зайшоўшы ў хату, казалі пахвалёнку: "Нех бэндзэ похвалены Езус Хрыстус!" Лынтупы Паст. ПАХВАт НЫ г л. ПАДХВАТНЫ ПАХІБА ж. Памылка, недахоп, хіба. Пахібу гэту i паправіць можно. Мількі Брасл. ПАХІСТКА ж. Невялікі кавалак тканіны, абрэзкі. Здзелай з пахістак куклу. Гарадок. 3 тымі пахісткамі ўнучка гуляець у магазін. Верамееўка Гар. Увесь кусок пашоў на плацце, адна пахістка осталась. Стадолішча Гар. ПАХЛАПЁНЫа часцей мн., памянш. ПАХЛАПЁНЬЧЫКІ, ПАХЛАПШ 1. Тапкі, лёгкія туфлі без абцасаў. У мгне пахлапёнькі дужа лоўкія ~ на ногах не чую. Ноўка Г ар. Во дзе пахлапёньчыкі тваі стаяць. Доўжа Віц. 2. Лапці. сплеценыя з вяроўкі. Пахлапёньчыкі былі мацней, чым лапці з лазы. Міхалова Чаш. 3. Стары разбіты абутак. Пахлапёнькі сваі разуваю, як з огорода пріхажу. Лужасна Віц. / не стыдна табе ў такіх пахлапнях на работу хадзіць? Мазалава Віц. Выкінь ты пахлапні етыя. Канашы, Ноўка Гap. ПАХЛЕБУЦЫЙ м. Булён. Як худзела, адзін пахлебуцый ела. Крьтвое Сяло Шум. ПАХМЁЛЕНЫ дзеепрым. Які пахмяліўся (пра чалавека). Гэта ж нада, цягаеццаўжо пахмёлены! Мясаедава Шум. ПАХНЮЧЫ, ПАХНЮШЧЫ прым. 3 моцным пахам, пахкі, духмяны. A пахнючым жа нечым надушыўся! Макаравічы Докш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пасялўха, пасялўшніца, пахлебўцый
1 👁
 ◀  / 359  ▶