Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ПАСЫПКА ж. Мука, якая ідзе на корм жывёле. Дай парасёнку паесь i не забудзъ пра пасынку. Цяцеркі Віц. Пасыпкай мы сетей кармілі. Ва|ашылы Сен. ПАС ЮЛЬ прысл. Да гэтага часу, дагэтуль. Пасюль усё было добра, а цяпер як кошка з мышкай жывуцъ. Булаўкі Пол. ПАСЯБРА м. Сябар. Пайду да пасябры на сяло. Янкавічы Рас. ПАСЯДЗЁНЬКІ гл. ПАСЁДКІ ПАСЯДУХА ж. Немаладая жанчына, якая не была замужам. Бабу, што ў дзеўках асталася, пасядухай у нас называюцъ. Крывыя Тал. ПАСЯДУШКІ гл. ПАСЁДКІ ПАСЯК гл. ПАСАВІК ПАСЯ ЛЕНЬ м., ПАСЯЛУХА, ПАСЯЛУШШЦА ж. Пра таго, хто любіць без справы хадзіць па хатах. Ну i пасялёнь жа ты, дома не найці щбе. Мікуліна Глыб. Гэты пасялёнь мне ужо усе воны аб'еу. Бадзінава Пол. Зноў гэта пасялуха да нас цягнецца! Абрамава В.-Дзв., Вялікае Сяло В.-Дзв. Наша Фоця такая пасялуха, што рэдка калі дома бывае. Більдзюгі Шарк. Саседка мая яшчэ тая пасялушніца: як увідзіць, што я з хаты вышла, дык сразу ляціць, сядзіць па тры часы, як бы i работы нет. Дзёрнавічы В.-Дзв., Ластавічы Глыб. Параўн. пахатуха. ПАСЯЛУШШЧАЦЬ незак. Наведваць каго-н. з мэтай прабавіць вольны час у размовах. Дзед што, зноў пасялушнічаць пашоў? Воўкаўшчына, Новы Пагост Міёр. ПАСЯРБАЦЬ зак. Паесці вадкай стравы, пасёрбаць. Ідзі пасярбай супу. Мікалаёва Міёр. ПАСЯРОДКУ прысл. Пасярэдзіне. Прысядзъ пасярддку нас. Якаўлевічы Арш. ПАСЯРПОУНЯ ж. Нятлусты, нішчымны суп. Трэда хоць пасярпоуню якую зварыць. Крылаўшчына Шум. ПАСЯЧЫСЯ зак. Перастаць гарэць, патухнуць. Пасёкся агонъ у шчытку. Казлы Міёр. ПАТАЁМНІК м. Склеп. У патаёмніку многа чаго нашлося старыннага. Мокавічы Чаш. ПАТАЙШКІ толькі мн. Патайное месца, схованка. Чуць нашла яе, у патайтках была. Баброва Дубр. ПАТАЛАХА, ПАТАЛАШЫНА ж., груб. Жанчына распусных, непрыстойных паводзін. Паталаху нейкую знайшоў, не пара яна яму. Янкі Докш. ПАТАПЕЦ м., рыб. Грузіла. Патапёц нада новый. Забор'е Рас. ПАТАПЕЧА ж. 1. Раздарожжа. Куды тут ехацъ на машыне: патапёча такая. Гарэлькі Дубр. 2. Мокрае месца. У карове ў хляву
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абеу, ва|>ашылы, заборе, пасядўхай, пасядўшкі, пасялўха, пасялўшніца, пасялўшнічаць, пасялўшшца
4 👁
 ◀  / 359  ▶