ПАПІХАЙЛА аг.} асудж. Папіхач. Пражыў папіхайлам - у людзей на пабягушках. Бараўцы Чаш. За што такую папіхайлу ўважаць? Замачак Чаш. ПАПКІ мн. Галоўкі канюшыны. У вашу сабіралі папкі, сушылі, таўкачыкамі таўклі i елі. Абольцы Тал. ПАПЛАВШЫ толькі мн. Багна. Астарожна нада хадзіць, ёсцъ вокны ў паплавінах. Абруб Глыб. ПАПЛАВОК м. Сена з забалочанай сенажаці. Паплавдк нада на воз забрацъ. Шарагі Міёр. У патаўку могуцъ i вужакі, i змеі быць. Залясінкі ІІІарк. ПАПЛАВУН м. Рыбалоўная снасць. Патавун пользаваў увесь год. Свяча Беш. ПАПЛАВУХА ж. Расліна сямейства асаковых. Вясной, калі яшчэ трава не выросла, дык i патавуху каровы ядуць. Павулле Уш. ПАПЛАШЭИ прысл. Горш. Сённямне паташэй. Азёркі Гар. ПАПЛІСКА ж. 1. Палка. Папліскай, бывала, назбіваеш арэхаў з самага верху арэшыны i лушчыш тады. Несцераўшчына Докш. 11 а болоту хадзілі - дык папліска была ў руках. Лук'янава Сен. 2. Пуга. Пацягнг папліскай, дык i пабяжыць твой конік. Грышаны Віц. ПАПЛЮТАНЫ дзеепрым. Паблытаны. Ніткі патютаныя. Анкуды Паст. ПАЛЛЮТАЦЦА зак. Паблытацца. Пагтюталася ў галаве ўсё ад старасці. Казнадзеюшкі Паст. ПАПЛЯЧЭЦЬ зак. Раздацца ў плячах, узмужнець. Падрос, паплячэў, гляджу, унукмой. Ушачы. ПАПОНКА ж. Бярэмя сена, саломы, травы, звязанае ў посцілку. Адной папднкі хваціць, каб падаслаць карове. Калінава Віц. ПАПОРЬІЦЦА зак. Управіцца па гаспадарцы. Я раненька папдрылася. Пацеенкі Міёр. Параўн. падабрацца1, падрабіцца, падхадзіцца. ПАПОХВАЛІ прысл. ГІаціху, не спяшаючыся. Папдхвалі зробім. Лужасна Віц. ПАПРАВА прыназ. Справа. Мы жывём паправа ад дарогі. Стаі Леп. ПАПРАСІМКА аг., асудж. ГІапрашайка, той, хто ўвесь час выпрошвае што-н., дакучае ўсім просьбамі. Атыйдзіся ты, папрасімка. Лазічы, Папшычы Глыб. ПАПСУЙ м., асудж. Няўмека, партач. Толькі не абіжайся: ты не кравец, a папсуй. Бор Леп. ПАПСУЦЦА зак. Сапсавацца. У мяне целевізара нет, нешта ў ім папсулася. Лонск Шарк
Дадатковыя словы
лукянава, паплавўха, папсўй, папсўлася, патавўн, патавўху
2 👁