Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ПАМ А ГАННІЦА, ПАМАГАТАРНІЦА ж. Памочніца. Хай малым памагащь паша памаганніца.. Багданава Сен. Ну што, ужо вырасла, малая памагатарніца? Папкі Міёр. Параўн. памачніца. ПАМАГАТАР, ПАМАГАЧ гл. ПАМАГАЙЛА ПАМАГАТАРШЦА гл. ПАМАГАНШЦА ПАМАЗГАВАЦЬ зак. Падумаць над чым-н., абмеркаваць што-н. Нада яшчэ памазгаваць, як тут здзелаць што. Лужасна Віц. Параўн. памергаваць. ПАМАЗГАТАЦЬ зак., экспр. Пабіць, разбіць што-н. Етый чалавекмайму саседу ўсе вокны памазгатаў. Станіславова Лёзн. ПАМАЗОК, ПОДМАЗ м.9 ПОМАЗКА ж. Кавалак сала для змазвання патэльні, падмазка. Сала адрэж на помазок. Залессе В.-Дзв. Як бліны пячы, дык нада, каб памаздк які быў. Надазер'е Глыб. Кот зноў пддмаз сцягнуў. Жабыкі Дубр. Вазьмі помазку, каб бліны не прыгаралі. Анэліна Тал. Параўн. падцірка, транш. ПАМАЗЭЛІЦЬ зак. Пафарбаваць. Прыйшлося мазэльнікаў браць, каб хату памазэлілі. Язна Міёр. ПАМАК м. Паваленае дрэва, якое ляжыць у вадзе. Выцягнуў памак, a пад ім сом. Гута ГІаст. ПАМА ЛЁНЕЧКУ, ПАМАЛЕЧКУ прысл. Памалу, паціху. Ідзі помаленечку. Дрыгучы Міёр.? Селішча Уш. Памалечку тэпае. Булахі Глыб. ПАМАРАК м. Псіхічны стан, пры якім чалавек страчвае памяць. У дзеда памарак, успомніць ужо нічога не можыць. Гарэлькі Дубр. ПАМАСШЦА ж. Дошка ў падлозе, масніца. Пол стары, памасніцы расхадзіліся. Абольцы Тал. Параўн. пальнща. ПАМАСТОК м. Невялікі мост. Абкасі каля памастка, трава там вялікая. Папшычы Глыб. ПАМАЧНІЦА ж. Памочніца. Вадзіца ўсяму свету памачніца. Велеўшчына Леп. Параўн. памаганніца, памагатарніца. ПАМЁЖНІЦА ж. Жанчына-ўладальніца суседняга зямельнага надзела. 3 памежніцай нада дружыць, а то ні будзіць толку. Трыгубцы Віц. ПАМЁЛЬШК м. Кут у хаце, дзе стаяць вілкі, качарга. Дзе я тых гасцей пасаджу, калі хата малая, у памёльніку? Дзёрнавічы В.-Дзв. У памёльніку ўсігда ў міне парядак. Канашы, Радчонкі Гар. Параўн. памыйніца. ПАМЕНЕЦЬ зак. Паменшыцца ў колькасці. Цяпер памёнела ваўкоў. Кутняны Пол. Согпак на пяць бульбы ў мяне памёнела. Пятровічы Шарк. ПАМЕШЦЬ зак. Паменшыць. Трэба памёніць гучнасць. Грынеўшчына Докш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

надазере
2 👁
 ◀  / 359  ▶