ПАЛЕЦ, ПАЛЬЧУК, ПАЛЮК, ПАЛЮХ м. Ручка на касільне, за якую трымаюцца пры касьбе. Новы палец у касу нада здзелаць. Бароўка, Барсукі, Бігосава, Цясты В.-Дзв. Касу трэба трымаць за палец. Сасноўка Глыб. У касы пальчук адламаўся. Жданы Шарк. Мог бы яшчэ касіць, ды палюк паламаўся. Верхняе, Чарневічы, Ясевічы Глыб. Палюк ніжэй апусці, а то зямлю будзім рэзаць. Шклянцы Докш., Казлы, Паташня, Ясева Міёр., Матырына Уш., Пачаевічы Чаш. Палюх аслаб i саскочыў. Укля Брасл. Параўн. пупок. ПАЛЕШНЯ ж. Паляванне. Хадзілі на палёшню, стрілялі кабаноў. Езярышча Г ар. ПАЛЁНКІ мн. Запалкі. Усе палёнкі паадсырэлі. Замошша Брасл. Параўн. палілкі. ПАЛЕЎКА ж. Чарга пасвіць жывёлу, радоўка. Наша палёўка была яшчэ ў канцы мая. Белая Ліпа Сен. Параўн. параддука, паста ў 1 знач. ПАЛІВАЙКА, ПАЛІВЛШКА ж. Палівачка, лейка. Палівайка ўся заржавела. Мілашкі Брасл., Кузняцова Віц. Куды гэта малы палівашку знёс? Якубова Рас. Як прыедзіць унук малы, дык зацягніць куды-небудзъ палівашку, а я хажу патом па двару, ішчу. Гуліна Сен. I палівашкай сёліта ні нада было паліваць. Гацькаўшчына Арш., Дзёрнавічы В.-Дзв., Гаране Гар., Косарава, Латышы Глыб., Стаі Леп., Рудніца Сен., Навасельцы Шарк.. ПАЛІВАШК м. Посуд, пакрыты паліваю. У паліваніку малако не аддае затхляй. Анціпенкі Арш. ПАЛІВАШКА гл. ПАЛІВАЙКА ПАЛІЗІЦЕЛЬНЫ, ПАЛЬЗІЦЕЛЬНЫ прым. Карысны. Яблыкі вельмі палізіцельныя. Варапаева Паст. Гэтыя ягады дужа пальзіцельныя. Нярэйша Сен. ПАЛІЗНІЦЕЛЬНА, ПАЛЬЗІЦЕЛЬНА прысл. Карысна. Дзеўкі, вы ж ешце ягады, гэта ж дужа палізніцельна. Сценка Докш. Хачоднай вадой мыгща пальзіцельна. Лынтупы Паст. ПАЛІКМАХЕР м. Цырульнік. Да палікмахера пашоў. Серкавіцы Тал. ПАЛІЛКІ мн. Запалкі. Палілкі не забудзъ кутцъ. Антонаўка Арш. Параўн. палёнкі. 11АЛІНДВІЦА, ПАЛШДРЬЩА гл. ПАЛАНДРЬЩА п а л іс Ад м. Палісаднік. У палісадзе красата/ Сгрынадкі Глыб. ПАЛІЎШКІ мн. Яблыні-дзічкі. Паліўнікі - на палях яблыны; вот некапі насеілася семя із яблыкаў, i яны выраслі із яго. Ідолта, Ясева Міёр. Параўн. паляўка ў 1 знач. ПАЛІЦЬ незак. Сушыць (пра яблыкі). Яблакі рэжу, на зіму паліць буду. Вялікая Пярэсгіа Сен
Дадатковыя словы
красатаі, пальчўк, параддўка
6 👁