Старонка 102
◀ / 359 ▶
Слабада Шум. Паланкі - начовачкі такія, як палаеш, пыл угору ідзе. Валкалата Докш. Раней усё рукамі дзелалі і зерне ў паланках чысцілі. Коравічы Чаш. У каго бабы былі без мужыкоў, дык пользаваліся паланачкамі. Дразды Беш. Усё скідывалі ў паланачкі. Жданоўка Шум. ПАЛАННЯ ж. Палонка. Палання на возеры была бальшая. Дворышча Рас. ПАЛАСАВАЦЬ незак. Калыхацца. Глядзі, як жыта паласуіць. Моханава В.-Дзв. ПАЛАСАР м. Вялікі нож. Бралі паласар і зрізалі мяса з рёбраў. Пушкі Лёзн. ПАЛАСАЦІК, ПАЛОСНІК м. Каларадскі жук. Паласацікі бульбу апанавалі. Буда Дубр. Палоснік аб'еў бульбу. Даўгінава Міёр. ПАЛАСНУЦЬ зак. Памыць збольшага. Калі врэмя нет, паласнём адзежыну ў рэчке - і добра. Уна Лёзн. ПАЛАСЯСТЫ прым. Паласаты. Паласястыя кацяняты. Асвея В.-Дзв. Наш кот паласясты, як тыгра. Арэхаўск Арш. ПАЛАТКА ж. Палок, памост у лазні, на якім парацца. Палаткі шырокія рабілі, каб памногу чалавек залазілі хвастацца. Грэйцева Паст. ПАЛАТУНАК м. Гасцінец. Прывёз палатунак? Рэпухава Арш. ПАЛАЦЕНЕЦ, памянш. ПАЛАЦЕНЧЫК м. Ручнік. Калі рукі будзеш мыць - палаценец на гвазду вісіць. Грышына Рас. Палаценец красіва вышыты. Жукоўшчына Шарк. Я вазьму палаценец да карову абцяру, яна ў мяне ніколі не лажылась. Арцёмава Лёзн., Мікіціха Шум. Палаценчык падай мне. Лужасна Віц. ПАЛАЦІ, ПАЛАЦЫ мн., ПАЛОТ м. Палаткі, драўляны насціл паміж сцяною і печчу. Так мой бацька на палацях і памёр. Каменка Віц. Палажылі нас на палаці. Скрыдлева Віц. Яблыкі сушыцца на палацях рассцялі. Канашы Гар. Хадзі прыляж на палацах. Віркі Чаш. Я паклала куртку на палот сушыцца. Іванск Чаш. ПАЛАЦЬ незак. Трэсці. Палажу яблыкі ў начоўкі і палаю іх. Белая Ліпа Сен. ПАЛБАЦІНКІ мн. Паўбацінкі. Унучцы на восень палбацінкі купіла. Іванск Чаш. ПАЛВЕЙ м. Шалфей. Чай з палвеем люблю. Вялікая Пярэспа Сен. ПАЛЕВІКІ мн. Палявыя грыбы. Палевікоў набрала поўнае вядро. Слабада Леп. ПАЛЕГЛІЦА ж., ПАЛЯЖАТАК м. Палеглыя ад ветру і дажджу зерневыя культуры і травы. Палегліцу цяжка жаць. Бачэйкава Беш. Адна палегліца, нідзе ячменю добрага няма. Зарачыцак Докш. Такі дождж лупіць, усё палегліцай станець. Лазы Тал. Паляжатак і жаць цяжка, і касіць. Рускі Шум.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 359 ▶