ПАКВАСІЦЬ зак., экспр. Пабіць, паразбіваць. Увесь пдсудак мне паквасіў, у поцемках ходзячы. Латышы Глыб. ПАКІДАНКА ж. Жонка, якую кінуў муж. Яна пакіданка, адна дзяцей гадуець. Шодзікі Шум. ПАКЛЯПШЫ прым. Стары, лядашчы. Хата ў мяне ніякая, пакляпшая ўся. Пліса Глыб. ПАКМЕІЦЦА зак. Прарасці. Насёны ўжо пакмеіліся, можа i вырасціць што. Пліса Глыб. ПАКОМКАНЫ дзеепрым. Пакамечаны. Як ты ў пакомканым плацці на людзі пойдзіш? Канашы Гар. Кофта мая зусім пагэмтаная, трэба разгладзіць. Янкі Докш. Параўн. пагэмтаны, пажмяканы ў 2 знач. ПАКОРПАНЫ прым. Зморшчаны, пакрыты маршчынамі, складкамі, з няроўнай паверхняй. Смарчкі былі дужа маленькіі, чорненькіі, пакдрпаныі. Бялынавічы Віц. ПАКОСІШЧА н. Пакос, сенажаць. Мужыкі скосюцъ, а патом бабы ідуць на пакосішча падварачываць. Адаменкі Лёзн. ПАКРАСА ж. Прыгажуня. Міхаліна была пакрасай у нас. Калышкі Лёзн. ПАКРОМАК м. Кавалак хлеба. Пакрдмкі хлеба ўбяру i пайду. Доўжа Віц. ПАКРЫЁМА прысл. Скрытна, незаўважна. У гарод зайцы ходзяць пакрыёма ноччу. Свярдлова Віц. ПАКРЫУКА ж. 1. Накідка на падушку. К святу пакрыўкі на падушкі накінуць нада свежыя. Крычава Міёр. 2. Жалобнае пакрывала. Пакрыўкай пакрываюць трупу. Пліеа Глыб. ПАКРЬГЧЫВАЦЬ незак. Пакрыкваць. Дзеці i тыя пакрычываюць на нас. Белькі Паст. ПАКРЬШІАЧКА ж., памяти. Крышка. Вазьмі, унучачка, пакрыишчку i накрый каструлъку. Іказнь Брасл. ПАКСЩЦЦА зак. Перахрысціцца. Паксцілася nepad абразамі Г анкавічы Беш. ПАКУДАВА, ПАКУДбВА 1. злуч. Пакуль. Пакудава ты дома, малога майго прігледзь. Канашы Гар. Пакудаеа буду есці варыць, ты ў хаце прыбяры. Пераходцы Леп. Ён у нас такі: пакудава не крыкнеш, нічога рабіць не будзе. Іванск Чаш. 2. прысл. На працягу некаторага часу, нейкі час. А я пакуддва тут застануся: тут хата мая. Дворышча Леп. Параўн. пакамесь, пакамісь у 2 знач., пакуліка, пакуля. ПАКУЛА, ПАКУЛЯ ж. Пакля. Валасы пасля сена, як пакула. Канашонкі Рас. Мы малыя любілі церабіць пакулю. Мельніца Шарк. ПАКУЛІКА, ПАКУЛЯ злуч. Пакуль. Пакуліка прыехала, стамілася. Новыя Валосавічы Леп. Эту дзярэўню мы не зналі, пакуля
Дадатковыя словы
пакўдава, пакўдаеа, пакўля, пакўліка
5 👁